Грамадства22

Яшчэ адна крымінальная справа па выніках мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня

Актывіст арганізацыі АГП »Маладыя дэмакраты» Міхаіл Крываў прызнаны падазраваным па крымінальнай справе аб падзеях 10 студзеня ў Менску.

Актывіст маладзёжнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) «Маладыя дэмакраты» Міхаіл Крываў прызнаны падазраваным па крымінальнай справе аб падзеях 10 студзеня ў Мінску. Аб гэтым яму паведамілі 26 лютага ў следчым упраўленні папярэдняга расследавання (СУПР) ГУУС Мінгарвыканкама.

Як паведаміла БелаПАН супрацоўніца прэс‑службы АГП Наталля Валакіда, М.Крываў быў выкліканы позвай, якую яму ўручыў участковы позна вечарам 25 лютага. М.Крываў з’явіўся ў следчае ўпраўленне, дзе яму аб\’явілі аб яго статусе падазронага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

«Пастанову аб прызнанні М.Крывава падазроным падпісаў начальнік аддзела СУПР ГУУС Мінгарвыканкама падпалкоўнік Павел Міхалькевіч і ўзгадніў пастанову з начальнікам следчага ўпраўлення Генадзем Казакевічам. Аднак Міхаіл заявіў аб тым, што допыт можа працягвацца толькі ў прысутнасці адваката, папрасіў выклікаць адваката Аляксандра Галіева і чакае яго прыезду», — паведаміла Н.Валакіда.

Згодна з КК Беларусі, частка 1 арыткула 342 прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або арышту на тэрмін да 6 месяцаў, або абмежаванне волі да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Як паведаміла Н.Валакіда, яшчэ адзін маладзёжны актывіст, член БСДП (Грамада) Аляксандр Стральцоў не змог 26 лютага прыехаць у следчае ўпраўленне з‑за хваробы. Ён таксама быў выкліканы на допыт у якасці падазронага па крымінальнай справе, што распачата паводле падзей 10 студзеня.

Нагадаем, у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ўзялі ўдзел больш за тры тысячы чалавек, з іх 27 былі затрыманыя і 23 — асуджаныя. Мітынгоўцы выступалі супраць падпункта 1.1 указа прэзідэнта № 760 ад 29 снежня 2006 года, які дазваляе ІП наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў. У ходзе правядзення акцыі на некаторы час быў перакрыты рух на праспекце Незалежнасці. Па факце «масавых беспарадкаў у цэнтры Мінска» была распачата крымінальная справа.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі7

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі7

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць