Ежа33

Рыбныя стравы стануць брэндам Нарачанскага рэгіёна

Рыбныя стравы павінны стаць брэндам Нарачанскага рэгіёна. Адпаведнае даручэнне даў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра сёння на выязным пасяджэнні па пытаннях развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна.

Сямён Шапіра звярнуў увагу, што Нарачанскі рэгіён вядомы сваімі воднымі рэсурсамі, і многія турысты едуць на курорт, у тым ліку каб пакаштаваць стравы з рыбы. «У меню ўсіх устаноў у курортнай зоне павінны быць рыбныя стравы», — даручыў ён.

Начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Таццяна Шаўцова расказала, што спецыялісты праінспектавалі ўжо мясцовыя магазіны, кафэ і рэстараны, і практычна ва ўсіх з іх быў шырокі асартымент рыбнай прадукцыі. Паводле слоў Таццяны Шаўцовай, у многіх санаторыях цяпер праводзяцца рыбныя дні і дні беларускай кухні. Акрамя таго, дадаткова будуць арганізаваны гандлёвыя пляцоўкі, дзе турысты змогуць купіць жывую рыбу, каб потым прыгатаваць яе самастойна.

У Мядзельскім раёне завяршаецца рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011-2015 гады. Па выніках рэалізацыі дзяржпраграмы на базе курортнай зоны будзе створаны буйны аздараўленчы, культурна-забаўляльны і турыстычны цэнтр.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так3

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі2

Цяпер будуць адключаць пракат самакатаў падчас дрэннага надвор’я1

«Якія вы ўсе смярдзючыя, агідныя, апранаецеся быццам на памыйцы»: прыгажуня з Растова раскрытыкавала беларусак44

У Чарнаўцах падчас ускрыцця цела вайскоўца, перададзенага ў рамках абмену з РФ, выявілі гранату2

У Мінску здаецца кватэра ў стылі англійскага паба1

Мужчынская зборная Ірана адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце свету па футболе

Міністр адукацыі заявіў пра жаданне пашыраць і папулярызаваць рускую мову29

«Рэнесанс ядзернай энергетыкі» — ЕС плануе інвеставаць у малыя атамныя электрастанцыі2

Беларуска паказала, колькі зэканоміла, адмовіўшыся ад кавы ў кавярні11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так3

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць