Улада88

Прысяга ў адзінаццаць гадоў

23 лютага выхаванцы менскай школы‑інтэрнату №1 прымалі казацкую прысягу ў менскім храме абраза Божай Маці «Ўсіх тужлівых радасьць».

23 лютага выхаванцы менскай школы‑інтэрнату №1 прымалі казацкую прысягу ў менскім храме абраза Божай Маці «Ўсіх тужлівых радасьць».

Вось як апісвае цырымонію «Вячэрні Мінск»:

«Бялявы хлопчык у вайсковай форме, хвацка заперазанай белай папругай, старанна выбівае крок. На дзіцячым твары цяпер столькі даросласьці, што іначай як «удалы казак» хлапчука не назавеш. Варты кадэт Барцоў! У свае адзінаццаць аддаць чэсьць самаму сапраўднаму казачаму генэралу, прыняць першае казацкае слова. Урачыста паабяцаць быць верным Айчыне, берагчы гонар і добрае імя казака. Схіліць галаву перад сьвятаром. Пацалаваць праваслаўны крыж і апусьціцца на калена ля белага сьцяга. Варты кадэт Барцоў! Як і ўсе выхаванцы Ждановіцкай школы‑інтэрнату №1 для дзяцей‑сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, што прынялі ў Дзень абаронцаў Айчыны адказнае рашэньне: быць казакамі‑кадэтамі».

Маленькія кадэты будуць у абвязковым парадку насіць форму, іх дзень будзе ісьці па раскладзе, а ў дадатак да агульнаадукцыйных яны будуць вывучаць спэцыяльныя прадметы: шыхтваую падрыхтоўку, гісторыю казацтва, Закон Божы. Дзяўчынкі‑кадэткі будуць асойваць асновы мэдычнай прафэсіі.

«Мурашкі прабягаюць па целе, калі ў адказ на пытаньне атамана паўтара дзясятка маленькіх казакоў узапар напаўняюць памяшканьне раскоцістым трохразовым: «Люба!»

«Вячэрні Мінск» таксама паведамляе, што гарадзкімі ўладамі ўжо зацьверджанае будаўніцтва ў Заводзкім раёне першага вайсковага казачага храму абраза́ Данской Божай Маці. Другая мара палкавых атаманаў — стварэньне на базе інтэрнату №1 першага ў Беларусі казачага кадэцкага корпусу.

«Вось і на прысязе падыходзілі дзеці да генэрала Ўлаховіча за пасьведчаньнем казака, а ён ім — ня толькі афіцэрскае нападарожнае слова, але й некалькі нібыта нязначных, але насамрэч вельмі важных слоў. Не, не, ды й раздавалася бацькоўскае: «Адметнае ў цябе імя, кадэт Аляксандар. Нясі яго годна па жыцьці» альбо так: «Ты, дружа, Мікалай Аляксеевіч, а я — Мікалай Дзьмітрыевіч. Служы, цёзка, беларускаму казацтву». Прасьцей кажучы, сапраўдным чалавекам будзь».

Паводле: «Вечерний Минск», фота Сьвятланы Макарэвіч, тэкст цытат — Сьняжана Інанец, у перакладзе НН.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць