Улада1818

Ухналёў: За Калякіна ўжо сабрана 20 тысяч подпісаў

Ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна за тыдзень сабрала амаль 20 тыс. подпісаў, паведаміў кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Валерый Ухналёў.

«Такі тэмп збору подпісаў нельга назваць добрым. Але рэзерв ёсць.

Строгая справаздачнасць па сабраных подпісах тычыцца членаў партыі, яе структур. Але ў ініцыятыўнай групе ёсць людзі, якія не з'яўляюцца членамі партыі, яны яе прыхільнікі, яны таксама сабралі нейкую колькасць подпісаў. Трэба ўлічваць, што гэта першы тыдзень збору подпісаў, не ўсе адразу яго пачалі, не адразу прыстасаваліся да гэтай працэдуры», — сказаў Ухналёў.

Паводле яго слоў, ініцыятыўная група Калякіна пры зборы подпісаў робіць акцэнт на правядзенні пікетаў. «Праблем пры іх правядзенні пакуль няма, толькі невялікія неўразуменні. У цэлым прыкладаў, што цяпер улада перашкаджае правядзенню пікетаў, у нас няма», — адзначыў палітык.

У ініцыятыўную групу Калякіна ўваходзіць каля 1.450 чалавек.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам7

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Усе навіны →
Усе навіны

Турчын заявіў, што Беларусь і Расія дамовіліся наконт нафтаперапрацоўкі7

Пакістан ударыў па Кабуле2

Субмарына «Наварасійск» ідзе ў Кранштат пасля вымушанага ўсплыцця каля Францыі6

Па ўсёй Беларусі на тыдзень спынілі правядзенне планавых абортаў15

Музей Яўгеніі Янішчыц пераедзе ў Музей беларускага Палесся

Прызначаны кіраўнік новай Адэскай ваеннай адміністрацыі4

Расійская мадэль расказала, што беларуску Веру прадалі на органы ў М’янме і спалілі цела19

«Мы з памежнікам сустрэліся позіркамі, і ён па рацыі перадаў: «Яна ідзе» — Ірына Слаўнікава расказала пра свой драматычны арышт

Гандлёвыя хітрыкі: як прадаўцы мяняюць краіну паходжання тавараў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам7

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць