Меркаванні2929

Зміцер Дашкевіч. Настаўнікі хлусні

Едзем з Соснаў (гэта шчэ далей за Шабаны). А там няслабы спуск такі, а потым пад’ём. І вось па гары гэнай, згорбіўшыся, бяжыць цётка. Мы з Настаю, канечне, спыняемся, і я крычу праз адкрытую фортку:

— Падвезці?

— Ага, ага, – адказвае акуратна прыбраная цётка і заскоквае ў машыну.

— Куды ж вы ляціце так? – запытваю я.

— Вой, пікет у міня ў магазіна начаўся.

— Да вы што! І што за пікет?

— Ну подпісі за кандзітата сабіраем.

— Ух ты, — зьдзівіўся я, — і за якога ж кандыдата пікетуеце?

— Ну за какова, за кандзідата Лукашэнку!

— А каб яго разарвала, вашага кандыдата! — засмяяўся я.

— Ні бойцесь, ні разарвёт, правіць будзіт доўга, — без ніякіх жартачкаў выдала цётачка.

— Дык глядзіце каб вам самім не разарвацца — у такі сквар па гарах бегаць.

— А што здзелаеш, работа такая… — сумна ўжо неяк адказала тая.

— Дык што, не па поклічы сэрца? — пратэставаў агітатара я.

— Какой покліч, — пачала нават скардзіцца суразмоўца, — сказалі ў школе: «Ідзі на пікет!» — і куды ты дзенешся?..

— Дык вы ў школе працуеце? — спытаў я спыняючыся ўжо ля паварота на краму?

— Так, у школе.

— Ну трымайцеся, бо нялёгка вам.

— Спасіба, спасіба вам бальшое.

У гэтай трагікамедыі, якую напаткалі мы на дарозе, самае трагічнае — тое, што гэтыя цётачкі, якія з-пад палкі разрываюцца, але пікетуюць за «дзействуюшчага», потым ідуць у школу і вучаць дзетак. А чаму яны могуць кагосьці навучыць? Што, такія настаўнікі могуць закласці прынцыпы маралі і справядлівасці? Што, цётачкі гэтыя няшчасныя могуць выхаваць у дзецях пачуццё патрыятызму і любові да Бацькаўшчыны? А калі да гэтай гісторыі мы дададзім тысячы іншых пра тое, як у школах і ўніверсітэтах на ўчастках для галасавання настаўнікі фальсіфікуюць выбары, карціна перад намі паўстане зусім жахлівая.

І я мяркую, што пасля таго, як рэжым Беларусі лясне (праз год ці праз 20 год, але ж ён лясне) і выплывуць на паверхню ўсе ягоныя зладзействы (хаця для людзей з вачмі і так усё на паверхні), настаўнікі — гэта першыя, хто павінен выйсці на плошчы і прынесці агульнанацыянальнае пакаянне за тое злачынства, якое чынілі яны некалькі дзясяткаў год — з пяцігодкі ў пяцігодку фальсіфікавалі для нас «прэзідзента». А потым спакойна ішлі ў школу і вучылі дзяцей праўдзе, справядлівасці і патрыятызму. Яны, «настаўнікі хлусні», павінны першыя выйсці на плошчы і першыя перад усім народам пакаяцца.

Каментары29

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна17

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму23

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай5

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне5

Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі4

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі9

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць