Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі
Былы палітвязень Мікола Дзядок, які 11 верасня быў разам з іншымі 51 палітвязнямі вызвалены ў рамках здзелкі з амерыканцамі і адразу ж прымусова выдвараны ў Літву, паразважаў у фэйсбуку адносна крытэрыяў, якімі кіруюцца спецслужбы пры фармаванні персанальных спісаў палітвязняў для іх вызвалення.

Мабыць, не я адзін ламаў галаву над пытаннем: чаму з 1300 палітвязняў выпусцілі менавіта тых, каго выпусцілі? Не каго іншага, а менавіта гэтых канкрэтных людзей.
Прадумваў (і чуў ад іншых) розныя варыянты: гэты пажылы, за гэтага «пацягнулі масу» асабліва значныя персоны, а гэтага выпусцілі таму, што «патрэбен быў хтосьці статусны», і таму падобнае.
Цяпер сітуацыя праяснілася. Ні для каго не сакрэт, што КДБ старанна сочыць за канфліктамі ў эмігранцкім асяроддзі і вельмі зацікаўлены ў іх раздзьмуванні, у няспыннай грызні ў апазіцыі. Высілкі для гэтага прыкладаюцца каласальныя.
І вось па тых назіраннях, што я паспеў зрабіць за гэты месяц на волі, сумневаў не засталося ўвогуле: галоўны разлік пры прыняцці рашэння «каго адпусціць» робіцца менавіта на пасеў максімальнай колькасці раздраю ў апазіцыі.
Адпускаюць у першую чаргу менавіта тых хто, на думку спецслужбаў, будзе максімальна садзейнічаць барацьбе за лідарства, аспрэчванню агульнапрызнаных аўтарытэтаў.
Маленькая рэтраспектыва. Як ведаюць адмыслоўцы, беларускі крымінальны свет падзелены, умоўна кажучы, на дзве асноўныя часткі: т. зв. «кушнераўскія» і «галееўскія». Не будучы часткай гэтага свету, але быўшы, хоцькі-няхоцькі, побач з ім, я гадамі назіраў, як мянты старанна сеялі разлад сярод крымінальных аўтарытэтаў і іх асяроддзя.
Метадаў інтрыг і правакацый вялікае мноства і, трэба аддаць належнае, сілавікі ў гэтай працы дасягнулі поспеху. Дый ў месцах пазбаўлення волі рабіць гэта нескладана: проста рухай людзей як шахматы з аднаго месца ў іншае, маніпулюй іх базавымі патрэбамі.
І вось адзін са спосабаў: як толькі мянты бачаць, што ў адной з калоній / турмаў пачынае «перавешваць» адна групоўка, яны тут жа кідаюць туды аўтарытэтнага прадстаўніка іншай.
Пачынаецца паддывановая барацьба, перацягванне арыштанскай масы на свой бок, бойкі, як вынік — усталёўваецца патрэбны мянтам баланс, калі ніхто не мацнейшы, а ўсё аднолькава аслабленыя міжусобіцай.
Самае цікавае, што разумныя людзі з крыміналу (а такія ёсць) бачаць, што імі маніпулююць, і ўсё роўна грызуцца. Чалавечы запал (самалюбства, прага помсты) пераважаюць рацыянальнае мысленне. Аб'яднацца ў іх не атрымоўваецца ўжо гадоў 25.
Бачыце, сацыяльныя супольнасці розныя, але дэструктыўныя тактыкі ў спецслужбаў у дачыненні да іх — адны і тыя ж.
Ну, а мы што? Ці нашмат разумнейшыя і вытрыманыя? Будзем адыгрываць чужыя інтарэсы ў якасці карысных ідыётаў? Ці ж цэнтральныя фігуры грамадзянскай супольнасці навучацца ставіць агульны інтарэс вышэй за барацьбу амбіцый?
Ці асвоіць беларуская супольнасць (і, галоўным чынам, яе лідары — на іх найвялікшая адказнасць) скіл крытыкі без пераходу на асобы? Ці навучацца публічныя людзі не ўспрымаць крытыку як асабістую абразу?
Хочацца адказаць на гэтыя пытанні сцвярджальна, таму што гэта, ні многа ні мала, але справа нашага выжывання.
«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля
Памятаеце мінчука, які разам з маці прапусціў цела забітай дзяўчыны праз мясарубку? Дзядок кажа, што ён у турме звар'яцеў
«Паступіў указ вынішчыць маральна канчаткова». Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення
Свет проста яшчэ не ўяўляе маштабаў таго, што адбываецца ў Беларусі — Мікола Дзядок
Мікола Дзядок: Негвалтоўны супраціў не працуе, калі такі тэрор, як у лукашэнкаўскай Беларусі
Мікола Дзядок: Варыянт застацца ў турме не разглядаў
Каментары
Асабліва гэта бачна па апошніх заявах Чалага з Жыгарам, якія накінуліся на Кавалеўскага, каб доступ да замежных палітыкаў быў толькі ў асоб з офіса.
Адна група на другую, толькі Кавалеўскі, да чаго і заклікае Дзядок, мае розум не зважаць на такія захады і не браць на свой рахунак.