Музыка66

Trubetskoy перастане спяваць «Ляпісаў» у кастрычніку

Тады яны выдадуць новы альбом.

Фота: trubetskoy.by

Адзін з двух нашчадкаў «Ляпісаў», гурт Trubetskoy, выдасць у кастрычніку дэбютны альбом, распавёў Sputnik-у дырэктар гурту Яўген Калмыкоў.

Новыя песні будуць адрознівацца як ад творчасці «Ляпісаў», так і ад ранейшых песень Trubetskoy. Калі слухачам гэты альбом не «зайдзе», гурт засядзе ў студыі і напіша яшчэ адзін альбом.

«Мы робім усё стаўкі на гэты альбом, таму што з восені гурт больш не будзе выконваць песні з рэпертуару «Ляпіса Трубяцкога», — кажа Калмыкоў. — Калі дэбютны альбом «пойдзе» — планы будуць грандыёзныя, калі не — хай садзяцца ў студыю і пішуць новы альбом».

Пасля распаду «Ляпісаў» у верасні 2014 года ўдзельнікі гурту ўтварылі два праекты: Міхалок стаў лідарам Brutto (сёння жыве і працуе ва Украіне), другі вакаліст «Ляпісаў» Павел Булатнікаў стаў спяваць у Trubetskoy.

Пэўны час Trubetskoy вольна выконвалі песні «Ляпісаў» разам са сваімі ўласнымі, але ў сакавіку 2015-га Міхалок ім гэта забараніў, назваўшы «кавэр-бэндам». Маўляў, «Trubetskoy спявае песні, ідэі якіх не падзяляе». Trubetskoy адказалі Міхалку беларускамоўным самотнікам «Прывітанне ўсім наогул».

Гурт Міхалка тым часам працягвае выконваць некалькі галоўных хітоў «Ляпісаў» разам з новымі песнямі, а ў наступным альбоме абяцае «не строіць з сябе Агнію Барто».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць2

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля скандалаў вакол няўдалых пастановак галоўнага балетмайстра Тэатра оперы і балета абвінавацілі ў плагіяце2

Адам Глобус: Мы павінны культываваць сталічнасць. Правінцыйнасці, вясковасці ў нас стае20

Урад Нікарагуа заявіў пра вызваленне зняволеных пад ціскам ЗША3

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам11

«Грубы імперыялізм». З'явіўся аналіз новай палітыкі ЗША вачыма лукашэнкаўскіх сілавікоў25

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА37

На Мінскім моры ўтварыліся таросы ФОТАФАКТ1

У інстаграме маштабная ўцечка, пацярпелі 17,5 мільёна карыстальнікаў

Дональд Трамп апублікаваў пост пра гатоўнасць ЗША дапамагчы Ірану7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць2

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць