Незадаволенасць чыноўніка выклікала новая галівудская кінастужка «Місія невыканальная: племя ізгояў».
Пра гэта кіраўнік БТ заявіў у праграме «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе «Еврорадио».
Частка дзеяння фільма нібыта адбываецца ў Менску, адкуль злачынны сіндыкат плануе задзейнічаць небяспечную зброю. Генадзь Давыдзька заявіў, што яго абурае такое ўяўленне Беларусі ў мастацкім фільме.
Іншыя ўдзельнікі праграмы прапанавалі не пікетаваць кінатэатры, а ствараць беларускія фільмы, якія паказвалі б нашу краіну з пазітыўнага боку.
Дзеянне стужкі «Місія невыканальная: племя ізгояў» пачынаецца ў Беларусі. Агенты сакрэтнай службы спрабуюць пранікнуць на борт самалёта, які вось-вось узляціць з вайсковага аэрадрома ў Мінску. Пакуль напарнік пры дапамозе айпадa спрабуе ўзламаць расейскамоўную сістэму кіравання і адамкнуць дзверы, агент Ітан Хант (Том Круз) на ўзлёце чапляецца за крыло, адкуль пераскоквае ў багажны адсек. Там знаходзіцца партыя хімічнай зброі, якую адправілі з Мінска ў Дамаск. Спецагенту ўдаецца спыніць перасылку небяспечнага грузу.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары