Свет77

Праваслаўныя актывісты разграмілі выставу скульптур у Маскве. Фядотаў: Гэта праваслаўны ІДІЛ

У пятніцу дзесяць праваслаўных актывістаў у суправаджэнні аховы прыйшлі на выставу скульптур 60—70-х гадоў. Кіраўнік руху Дзмітрый Царыонаў (Энтэа) назваў экспанаты блюзнерскімі і абвінаваціў арганізатараў у парушэнні закона «Аб абароне пачуццяў вернікаў».

Вернікі адмаўляліся пакідаць выставу да моманту яе закрыцця, аднак былі затрыманыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дастаўлены для разбору ў аддзел паліцыі.

У Рускай праваслаўнай царкве ў сувязі з інцыдэнтам перасцераглі вернікаў ад правапарушэнняў. «Ва ўсім павінна выконвацца законнасць. Калі Царыонаў (Энтэа) закон парушыў, хай адказвае па ўсёй строгасці. Але закон павінны выконваць і тыя, хто ладзіць выставы», — заявіў кіраўнік Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Усевалад Чаплін.

У сваю чаргу кіраўнік прэзідэнцкай рады па правах чалавека (СПЧ) Міхаіл Фядотаў параўнаў дзеянні ўдзельнікаў праваслаўнага грамадскага руху «Божая воля» на чале з Дзмітрыем Царыонавым «Манежы», з дзеяннямі радыкалаў з «Ісламскай дзяржавы». 

Праваслаўныя актывісты, выказаў упэўненасць кіраўнік СПЧ, здзейснілі злачынства. «Прычым гаворка ідзе не аб адным, а аб некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Упэўнены, што нашы следчыя органы дадуць адэкватную прававую ацэнку здзяйсненне дзеянняў», — заявіў Фядотаў, падкрэсліўшы, што ніхто не мае права разбураць скульптуры.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»5

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай15

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў48

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»5

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць