Грамадства

Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў з Гродна аштрафаваныя за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

Алесь Дзянісаў (злева) і Алесь Кіркевіч.

Два гродзенскія журналісты-фрылансеры — Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў — прызнаныя вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта падрыхтоўцы матэрыялу для замежнага СМІ без акрэдытацыі.

Такое рашэнне прыняў 19 жніўня суд Ленінскага раёна Гродна, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ). 

Паводле рашэння суддзі Юрыя Казакевіча кожны з журналістаў павінен заплаціць штраф у памеры 25 базавых велічынь (4,5 млн. рублёў). 

У БАЖ нагадваюць, што нагодай для распачынання адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Кіркевіча і Дзянісава стаў іх сюжэт для тэлеканала «Белсат» ад 24 чэрвеня, у якім расказвалася пра выставу лялек літоўскіх майстроў у Гродне.

Разгляд справы пачаўся 23 ліпеня, аднак яе матэрыялы былі накіраваныя на дапрацоўку. 14 жніўня разгляд працягваўся без прысутнасці аўтараў тэлесюжэта. 

«У гэтай сітуацыі самае складанае для мяне — тое, што ўлада «перакрывае кісларод», — цытуе Дзянісава прэс-служба БАЖ. — Цяпер я ўжо не магу здымаць у гісторыка-археалагічным музеі, я не магу здымаць у музеі рэлігіі, я не магу здымаць у лялечным тэатры. Цяпер дадалася і выставачная зала на вуліцы Ажэшкі». 

Санкцыя артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Незаконны выраб і распаўсюджванне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі» прадугледжвае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь. 

Як паведаміў 18 жніўня старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, з пачатку 2015 года арганізацыя зафіксавала 29 выпадкаў вынясення штрафаў журналістам-фрылансерам у Беларусі. Такім чынам, іх колькасць павялічылася да 30. Агульная сума штрафаў згодна з артыкулам 22.9 КоАП, паводле падлікаў БАЖ, з пачатку года перавысіла 146 млн. рублёў. 

Нагадаем, 4 жніўня падчас інтэрв'ю «Радыё Свабода», «Еўрарадыё» і парталу tut.by Аляксандр Лукашэнка заявіў, што разгледзіць праблему, звязаную з дзейнасцю журналістаў, якія не супрацоўнічаюць з беларускімі і замежнымі СМІ на аснове афіцыйных рабочых дагавораў. 

Лукашэнка адзначыў, што штрафаваць журналістаў — «гэта дурасць», бо «ўсё адно напішуць неяк дзесьці пра праблемы». 

«Забараняць — гэта не мой прынцып. Я вывучу гэтую праблему. Што да гэтых штрафаў — таксама вывучым, людзі ж не багатыя, я разумею. Я вам абяцаю, што я разгляджу гэтае пытанне, таму што, мабыць, вы маеце рацыю тут», — сказаў прэзідэнт, звяртаючыся да журналіста «Радыё Свабода» Валерыя Каліноўскага. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць