Свет77

У нас не было іншага выхаду — Назарбаеў патлумачыў дэвальвацыю тэнге

Прэзідэнт Казахстана патлумачыў пераход да свабоднага плаваючага курсу тэнге.

«У нас было тры выхады: або нічога не рабіць, сядзець і чакаць паляпшэння сітуацыі, аднак цаной такой палітыкі было б скарачэнне ўласнай вытворчасці краіны, страта працоўных месцаў і «паленне» валюты, нашых рэзерваў. Другі варыянт — плаўнае паслабленне курсу тэнге ў межах калідора, такую палітыку да гэтага часу вёў Нацбанк, такі варыянт таксама патрабуе вялікіх выдаткаў золатавалютных рэзерваў. Гэта прывядзе да неканкурэнтнасці і да агульных вялікіх стратаў.

Таму, падумаўшы, пралічыўшы ўсе магчымасці, найбольш правільным з'яўляецца ўвядзенне свабодна плаваючага курсу тэнге, пераход да інфляцыйнага таргетавання. Урад і Нацбанк сёння зрабілі заяву па пераходзе да свабодна плаваючага курсу тэнге. Гэта значыць курс будзе вызначацца рынкам. Трэба проста сказаць — гэта вымушаная мера, іншай альтэрнатывы не было. Крызіс заўсёды ўносіць свае карэктывы «, - падкрэсліў прэзідэнт.

Сёння ўрад Казахстана сумесна з Нацыянальным банкам заявіў пра пераход да рэалізацыі новай грашова-крэдытнай палітыкі, заснаванай на рэжыме інфляцыйнага таргетавання. Яна мае на ўвазе адмену валютнага калідора і пераход да свабодна плаваючага абменнага курсу. Курс даляра па выніках ранішняй сесіі склаў 255 тэнге.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты20

Грамадствадапоўнена20

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»10

Анархіст Дзядок выказаўся супраць дазволу на аборты. Але лічыць, што заканадаўчая забарона нічога не дасць49

«Ваш маскоўскі гаспадар сто гадоў не пратрымаецца». Міністр замежных спраў Украіны рэзка адказаў Орбану8

Беларусы будуць плаціць падатак за сувеніры з мерапрыемстваў6

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў22

Сябар Усера Анатоль Вайцяхоўскі папрасіў дапамогі ў польскага суддзі-ўцекача Томаша Шміта11

З 1 лютага вырастуць «узроставыя» даплаты да пенсій

Прэзідэнтам Балгарыі стала Іліяна Ётава1

У Мінсувязі патлумачылі пра абмежаванне мабільнага інтэрнэту7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты20

Грамадствадапоўнена20

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць