Свет2323

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»

Паводле вынікаў апытання, праведзенага ў шэрагу еўрапейскіх краін, больш за палову жыхароў Еўропы ўспрымаюць Дональда Трампа як ворага Еўропы. Даследаванне было арганізавана пасля яго заяў і пагроз узяць пад кантроль Грэнландыю, піша «Еўрапейская праўда».

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Апытанне ахапіла сем краін і было праведзена для парыжскай платформы Le Grand Continent, якая займаецца абмеркаваннем еўрапейскіх пытанняў.

51% рэспандэнтаў назвалі прэзідэнта ЗША «ворагам», у той час як «сябрам» яго лічаць толькі 8%. Яшчэ 9% адзначылі, што ён для іх ні сябар, ні вораг, а 2% не змаглі адказаць.

Найбольш негатыўна да Трампа ставяцца ў Іспаніі і Даніі — у абедзвюх краінах 58% апытаных лічаць яго ворагам. У Бельгіі такую пазіцыю занялі 56% рэспандэнтаў. У Францыі і Германіі паказчыкі крыху ніжэйшыя — 55% і 53% адпаведна. У Італіі Трампа негатыўна ўспрымаюць 52% удзельнікаў апытання.

Асобна вылучаецца Польшча: там толькі 28% лічаць яго ворагам Еўропы, аднак і «сябрам» яго назвалі ўсяго 17% апытаных.

Акрамя таго, удзельнікаў апытання спыталі, наколькі, на іх думку, Трамп прытрымліваецца дэмакратычных прынцыпаў. Амаль палова — 44% — лічаць яго дыктатарам. Толькі 10% мяркуюць, што ён паважае дэмакратыю. У Францыі, Германіі, Іспаніі і Італіі гэтая ацэнка пагоршылася на 7 працэнтных пунктаў у параўнанні са снежнем. Нават у Польшчы толькі 13% рэспандэнтаў упэўненыя, што Трамп дзейнічае ў межах дэмакратычных нормаў.

Апытанне праводзілася з 13 па 19 студзеня — ужо пасля заяў Трампа пра намер усталяваць кантроль над Грэнландыяй.

Таксама адзначаецца, што ў Германіі большасць насельніцтва не давярае ЗША амаль так жа, як і Расіі: недавер да Амерыкі выказалі 76% немцаў, у той час як да Расіі — 83%. А ў Вялікабрытаніі амаль палова апытаных лічыць Дональда Трампа перашкодай на шляху да міру ва Украіне.

Каментары23

  • Кринж
    23.01.2026
    Спадзяюся за ўсім гэтым фарсам і дэбілізмам есць чоценькі стратэгічны план па ўтаймаванню дыктатур, які ўрэшце спрацуе на карысць цывілізацыі.. Інакш я стану на 100% мізантропам і мая вера ў чалавецтва пахіснецца і сканае. Бо як увогуле такі прыдурак і блазан знаходзіцца дзе знаходзіцца і робіць што ен робіць?Цяжка нацягнуць на галаву такую дзіч.
  • Конечно
    23.01.2026
    А "не враги" у них, похоже, тысячи и тысячи мигрантов, (не все, но за редким исключением), которые прибывают не для того, чтобы работать и, в случае необходимости, защищать Европу, а совсем с другой целью - сесть на пособие. Они так и говорят: "мы приехали не к вам, а вместо вас." И также, "не враги" - те мягкотелые политики Европы, которые это все допустили и продолжают.
    Ну, а Трамп, с его деятельной энергией, конечно враг для таких.
  • Меркаванне
    24.01.2026
    Раблю вывад, што ў Польшчы меньш дурняў, чым у Іспаніі, Даніі, Бельгіі, Францыі, Германіі, Італіі.
    Напэўна таму што палякі адчуваюць, што наступнай мішэнню для Расеі будуць яны. Таму іх не шакуе і не абурае, што Трамп літаральна прымусіў Еўропу пачаць нешта рабіць для абароны ўласнага кантыненту самастойна.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча10

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах8

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча10

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць