Свет1313

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы паведаміў, што падчас нядаўніх пратэсных выступленняў у краіне загінулі 3117 чалавек.

Фота: Getty Images

«Агульная колькасць загінулых — 3117», — напісаў Аракчы ў сваім тэлеграм-канале.

Паводле яго слоў, сярод іх ёсць як мірныя грамадзяне, так і прадстаўнікі сіл бяспекі. Таксама адзначаецца значная матэрыяльная шкода — нібыта пацярпелі крамы, банкі, жылыя дамы і мячэці.

Раней ананімны іранскі чыноўнік паведамляў агенцтву Reuters, што падчас пратэстаў у Іране загінулі як мінімум 5000 чалавек, у тым ліку каля 500 супрацоўнікаў сіл бяспекі.

Масавыя пратэсты ў Іране пачаліся 28 снежня 2025 года. У пачатку студзеня яны дасягнулі найбольшага маштабу: масавыя выступленні ахапілі амаль усе правінцыі, мільёны людзей выйшлі на вуліцы з патрабаваннямі звяржэння рэжыму. Найбольш жорсткія сутыкненні адбыліся з 8 па 12 студзеня, калі сілы бяспекі, паводле розных ацэнак, забілі ад некалькіх тысяч да дзясяткаў тысяч чалавек.

Пасля хвалі рэпрэсій актыўнасць пратэстаў значна знізілася: у гарадах з’явіліся ўзброеныя патрулі, а інфармацыя з краіны амаль перастала паступаць. На фоне гэтых падзей ЗША разглядалі магчымасць ваеннага ўдару па Іране, аднак пазней Трамп адмовіўся ад такога кроку, заявіўшы, што атрымаў запэўненні аб спыненні масавых забойстваў.

Каментары13

  • Дон Румата
    23.01.2026
    Неужели удержание этого дикарского и варварского строя стоит таких жертв? Впрочем иранцы своими руками выпустили это зло в 1979 году.
  • Кринж
    23.01.2026
    Існуе такая гіпотэза, што ўся гэтая мітусня вакол Грэнландыі- манеўр Трампа, каб адцягнуць увагу ад моцнага і хуткага павялічэння колькасці вайскоўцаў на Блізкім Усходзе, туды таксама накіраваліся адна або дзве авіаносныя групы, і мабыць жахлівая гісторыя вакол Ірану яшчэ далека не скончылася. Але гэта пакуль гіпотэза, хутка пабачым.
  • где помощь трампа ?
    23.01.2026
    Так, трамп звал на баррикады, кричал, что помощь в пути и фсё....сдулся, а люди погибли.

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты48

Грамадствадапоўнена48

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка8

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму2

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі3

Ілан Маск вяртаецца ў палітыку

Спецслужбы Беларусі ўзламалі акаўнт журналіста Змітра Казакевіча і апублікавалі яго перапіскі11

У Беларусі з’явіўся новы плацежны сэрвіс

У Казахстане фанаты бельгійскага «Бруге» прыйшлі на матч у вобразах скандальнага кінагероя. Іх затрымалі3

Дзяўчынка ў Сібіры загінула, капаючы тунэль у гурбе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты48

Грамадствадапоўнена48

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць