Грамадства1111

Спецслужбы Беларусі ўзламалі акаўнт журналіста Змітра Казакевіча і апублікавалі яго перапіскі

Ён паверыў фэйкаваму акаўнту «Аддзел бяспекі».

Зміцер Казакевіч. Фота: БАЖ

У праўладным канале «Факты на стол» (меркавана, звязаны з КДБ Беларусі) была апублікаваная перапіска журналіста Змітра Казакевіча з былой палітзняволенай Аланай Гебрамарыям.

Скрыншот перапіскі з канала «Факты на стол»

Пасля яе перапосцілі канал прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай і канал «Шкварка Ньюс». Гаворка там вядзецца пра артыкул для «Белсата» пра канферэнцыю былых палітзняволеных у Варшаве, якая адбылася ў маі 2025 года.

Акаўнт узламалі праз фішынгавую спасылку. Журналісту прыйшло паведамленне ў Telegram ад акаўнта «Аддзел бяспекі», замаскіраванае пад паведамленне ад службы падтрымкі. Акаўнт быў пазначаны як зарэгістраваны на тэлефонны нумар М'янмы.

Што журналіст зрабіў далей — незразумела, але да акаўнта атрымалі доступ кадэбісты. Невядома, колькі перапісак было ў акаўнце і якія з іх атрымалі супрацоўнікі спецслужбаў.

Зміцер Казакевіч — журналіст з Віцебска. Неаднаразова трапляў пад рэпрэсіі, на яго заведзена некалькі крымінальных спраў. З 2021 года жыве не ў Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Нейкая бесталач!
    23.01.2026
    Барадзед, па-першае, невядома, што яны "нарылі", ці вЫ у́ курсах?...
    Другое - калі у́жо тыя, да каго ёсць пытанні у́ ворганау́, навучацца быць разумнымі?
    Ён падставіу́ усё свае контакты!
    Нейкія дзеці... З айкю 23
  • .
    23.01.2026
    А адкуль апошні скрыншот перапіскі з "Аддзелам бяспекі"?
    У арыгінале ("Факты на стол") яго няма. І не сам журналіст даў каментарый, інакш пра гэта сказалі б.
  • Кринж
    23.01.2026
    Я магу такіх "перапісак" накрынжываць сколькі заўгодна, пры дапамозе ледзь не віндоўз пэйнт. Гэта шляпа нейкая.

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

У Беларусі прапанавалі абмежаваць продаж аўто, увезеных з-за мяжы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць