Грамадства1010

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

«Дзіця Асвенціма, якое проста высахла. На ім няма жывога месца» — «Істэрычка і бязмозглая памочніца экстрэмістаў» — «Спужаліся, так? Забегалі? Таму што скаргі пайшлі ва ўсе інстанцыі».

Здымкі зняволенага Аляксея Гарбунова, зробленыя прапагандыстамі

13 студзеня беларуска ў тыктоку расказала пра спатканне з братам Аляксеем Гарбуновым у турме №4 у Магілёве.

Па словах жанчыны, брат быў пераведзены туды ў кастрычніку мінулага года з папраўчай калоніі Віцебска. З 12 лістапада ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары (ШІЗА). З таго часу родныя не атрымлівалі ад яго ні званкоў, ні лістоў. Яны двойчы наведвалі начальніка турмы, і пасля другога візіту ім дазволілі сустрэчу.

У відэа жанчына дзеліцца ўбачаным:

«Сёння мы былі ў шоку. Пасля канцлагера людзі былі ў значна лепшым стане, чым ён цяпер утрымліваецца ў гэтай турме. У сіняках. Пастаянна знаходзіцца без матрацаў, на падлозе, у майцы і трусах. На руках — апёкі ад цыгарэт».

Як сцвярджае жанчына, яе брат просіць дапамогі, каб яго перавялі ў іншую турму, бо такога ён больш не вытрымае і скончыць жыццё самагубствам.

@veselaydevhonka Могилёв тюрьма4#помощь#sos ♬ оригинальный звук - ЛЮБИМКА

«Я проста не ўяўляю, як у XXI стагоддзі ў турмах, дзе ўсё пад камерамі, так здзекуюцца з людзей. Я разумею, што ён здзейсніў злачынства і адбывае пакаранне. Але, прабачце, не да такой жа ступені. Стаіць маці, якая цяпер у слязах. Стаіць другая сястра.

Мы былі проста шакаваныя, калі ўбачылі яго. Дзіця Асвенціма, якое проста высахла. На ім няма жывога месца», —

адзначыла сястра зняволенага і папрасіла іншых карыстальнікаў распаўсюдзіць яе відэа, каб «як мага больш людзей даведалася пра гэта і нарэшце дайшло да нашага прэзідэнта».

22 студзеня на яе аповед адрэагавала прапаганда — паказала фотаздымкі брата, нібыта без сінякоў і ў добрым стане здароўя.

Прапагандысты звярнулі ўвагу, што 30‑гадовы брат жанчыны адбывае пакаранне за п'янае забойства. Раней ён быў судзімы пяць разоў.

Па словах аўтараў, сам мужчына «быў здзіўлены» відэа, якое запісала яго сястра, і нават «пагадзіўся папазіраваць у анфас, профіль і са спіны, каб увесь свет убачыў «сляды жахлівых катаванняў».

Здымкі зняволенага прапагандысты суправадзілі заўвагаю: «А дзе ж апёкі, сінякі і знясіленне? Перад намі — цэлы і непашкоджаны мужчына нармальнай камплекцыі для свайго росту і ўзросту. Без лішняй вагі, але турма ж не курорт».

Саму ж сястру яны назвалі «істэрычкай» і «бязмозглай памочніцай» экстрэмістаў, якія «форсяць чарговы фэйк з апастылага серыяла «жахі рэжыму».

Жанчына ўбачыла гэтыя фотаздымкі і запісала новае відэа, у якім дала свой каментарый. Па яе словах, нават па апублікаваных фота відаць, што ў мужчыны засталіся сінякі.

«Апёкаў таксама не відаць, таму што не паказалі запясці. Не паказалі ногі сінія», — заўважыла жанчына.

«Пасля такіх сінякоў і я б пазіравала. Яшчэ б і не так. І любы б на яго месцы пазіраваў», —

пракаментавала сястра згоду брата пазіраваць прапагандыстам і прапанавала «падняць запіс» яе спаткання і паглядзець, што ён на ім дэманструе.

@veselaydevhonka #тюрьма4могилев ♬ оригинальный звук - ЛЮБИМКА

«Давайце гэта пакажам. Чаму вы гэта не паказалі? Чаму выставілі расплыўчатае фота? Чаму відэа не запісалі? Фота можна адфоташопіць. І тое не адфоташопілі. Усё роўна відаць сінякі», — кажа жанчына і дадае:

«Спужаліся, так? Забегалі? Таму што скаргі пайшлі ва ўсе інстанцыі».

Сястра зняволенага запэўнівае, што будзе скардзіцца і далей:

«Гэта ж мой брат. Што б ён ні зрабіў, ён усё роўна застанецца братам».

Каментары10

  • Грышка
    23.01.2026
    Indrid Cold, чаму толькі "як"?
  • Фемида
    23.01.2026
    Для комментаторов по заказу. Тюрьма, конечно, не курорт, но и не место для издевательств и пыток. Осужденный это человек. Да, он совершил преступление и за это несет наказание. Для этого люди и придумали законы, а не самосуд. Хотя вам это сложно понять, что преступник тоже человек. А так выходят из тюрем озлобленные, и начинают мстить за нанесенные побои, издевательства, пытки.
  • creck_55
    23.01.2026
    То ли ,,лыже не едут,,- то ли кто то урот... Как с 5 ходками(это уже рецедивист!) мог пропасть в тюрьму к первоходам???? :-D :-D :-D

    Рэд. Каб трапіць у калонію па непалітычным артыкуле, часам трэба моцна пастарацца) Калі ў яго нейкія дробныя хуліганкі, крадзяжы ці аліменты, то мог раней атрымліваць штрафы-арышты-хііі

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Начное жыццё Мінска перажывае свае найгоршыя часы». Крык душы сталічнага дыджэя пра крызіс у тусовачнай сферы13

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць