Андрэй Расінскі. Кадры

«Бязьлітаснасьць»

Сумленная расейская стужка, якую цікава глядзець.

poster Бязьлітаснасьць (Жестокость)
Расея, 2007, каляровы, 90 хв.
Рэжысэрка: Марына Любакова
Жанр: Драма, напарніцкае кіно з элемэнтамі нуару
Адзнака: 7 (з 10)

Дзяўчынка Віка (Ганна Бегунова) зь няпоўнай сям’і забаўляецца тым, што з даху хрушчоўкі фатаграфуе суседзкія вокны. Аднойчы ў аб’ектыў трапляе сцэна залётаў жанатага кавалера да палюбоўніцы Зоі (Рэната Ліцьвінава). Калі Віка спрабуе шантажаваць чужаложніка, то церпіць паразу. Тады дзяўчынка знаходзіць кінутую жанчыну — і ўцягвае яе ў помсту…

Карціна Марыны Любаковай — вострая псыхалягічная драма пра злое яршыстае пакаленьне, зайздрасьць, «гендэрную» вайну, лютасьць і спачуваньне — запакаваная ў трагікамічную абгортку напарніцкага кіно й лёгкага нуару.

Зоя і Віка — «Тэльма і Луіза» расейскіх джунгляў, якія крадуць машыну, паляць дом (!) і рабуюць банк (!!). Рэната Ліцьвінава на высокіх абцасах, якая даткліва-нэрвова ўцякае ад перасьледнікаў — гэта яшчэ тое відовішча.

Стужка — гімн ваяўнічага расейскага фэмінізму, пашлюбаванага з самотай і экзыстэнцыйнай тугой у пацешлівых інтанацыях. Мужчыны — супастаты, нягоднікі, ёлупні; у лепшым выпадку — бісэксуалы, якіх можна раскруціць на грошы. «Вы не ўяўляеце, якая гэта цяжкая праца — жыць з мужчынам», — скардзіццца гераіня Ліцьвінавай чарговаму кавалеру, каб з далікатнасьцю заляпіць яму салатам у фізію.

Парушыць усе нормы, скандаліць, крычаць ва ўсё горла — і трапіць у пастку бязьлітаснасьці, якая даўно чакае зручнага моманту. “Ворага трэба ведаць у твар” – і гэта твар суседзкай дзяўчынкі, ці вашай дачкі.

Дэбютная стужка Марыны Любаковай, пастаўленая паводле сцэнару Дзяніса Радзіміна і пад прадусарствам Паўла Лунгіна — гэта праўда характараў і эмоцый.

Гэта фільм, які ненавязьліва, але трапна выкарыстоўвае жанравыя схемы й кінаспасылкі — ад «Акна ў двор» Хічкока да амэрыканскіх «дарожных» і «напарніцкіх» фільмаў.

Гэта добрае кіно — і, нарэшце! — расейская стужка, якую сапраўды можна глядзець.

Глядзець з сумам і асалодаю.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення17

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі дапусціў, што Трамп можа прыехаць ва Украіну для падтрымкі плана мірнага пагаднення

Фудкорт, майстар-класы, паравоз. У «Новай Баравой» стартаваў зімовы кірмаш ФОТА3

У СПА Беларусі паставілі расійскі «ўсевышынны выяўляльнік»4

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай29

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»5

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення17

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць