Грамадства22

Святочны феерверк з нагоды Дня Мінска прадоўжыцца 12 хвілін

Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў.

«Завершыцца святочны дзень у 22.00 каля стэлы «Мінск — горад-герой» маляўнічым феерверкам. Яго працягласць складзе 12 хвілін, вышыня — 400 м», — сказаў Сяргей Мядзведзеў.

У Мінску напярэдадні свята і ў Дзень горада пройдзе больш за 60 святочных мерапрыемстваў.

Пралогам да свята стане цырымонія ўручэння ўзнагарод «Найлепшы па прафесіі» па выніках гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Мінскі майстар», што адбудзецца 11 верасня. Таксама ў гэты дзень у Мінскай гарадской ратушы будуць ушаноўваць мінчан, якія прымаюць актыўны ўдзел у ахове парадку і прафілактыцы правапарушэнняў.

Галоўныя ўрачыстасці пройдуць 12 верасня.

Дэвіз свята ў гэтым годзе - «Мой родны Мінск, ты - сэрца Беларусі!».

Па традыцыі да стэлы «Мінск — горад-герой» у святочны дзень ускладуць кветкі ад кіраўніцтва горада і мінчан. У канцэртнай зале «Верхні горад» 12 верасня заключаць шлюб 9 пар з усіх раёнаў сталіцы. Таксама ў Верхнім горадзе з 12.00 да 20.00 пройдзе тэматычная праграма «Дыханне вуліц у сэрцы сталіцы» з удзелам творчых калектываў і майстроў мастацтваў Беларусі. Святочная канцэртная праграма «Зоркі сталіцы» і выстаўка-кірмаш майстроў народнай творчасці «Горад майстроў» разгорнецца з 11.30 да 22.00 на пляцоўцы ў раёне Палаца спорту. Апынуцца ў іншых эпохах мінчане і госці сталіцы змогуць у час Міжнароднага фестывалю гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны», які адбудзецца на зялёнай зоне скрыжавання прасп. Пераможцаў і прасп. Машэрава.

У дзень горада ў 15.00 у храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, пачнецца ўрачыстая цырымонія «Малітва за Беларусь» і фінальны гала-канцэрт агульнарэспубліканскай акцыі «Харавое Веча». У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў 18.00 адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод «Мінчанін года».

Святочныя мерапрыемствы таксама пройдуць ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка выдзеліў грошы на падтрымку таленавітых студэнтаў. Коля зноў у спісе3

Ва Украіну не пусцілі італьянца ў вышыванцы, які дарогай нахвальваў Пуціна. Праз Threads за ім сачылі дзясяткі тысяч чалавек1

Трамп: Мы павінны абавязкова перамагчы на выбарах у Кангрэс, інакш пагражае імпічмент1

Спецпасланнік Трампа ў Грэнландыі: Гаворка пра незалежнасць вострава, а не пра анексію2

Банк абавязалі вярнуць людзям грошы, якія незаконна збіраліся з іх некалькі гадоў1

ЗША рыхтуюцца да новай аперацыі па захопе расійскага танкера, які раней уцёк ад пераследу каля берагоў Венесуэлы7

Чаховіч адказаў Севярынцу: Гамафобія — прадукт лагернага мыслення homo sovieticus, а не хрысціянская каштоўнасць117

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі112

У Варшаве прэзентуюць новую кнігу Зянона Пазняка24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць