Меркаванні44

Як Аляксандр Лукашэнка ўцёр нос Яфрэму Сакалову

Якія толькі дзівосы не адбываюцца ў нашай Беларусі! Гэта ж трэба: прэзідэнт краіны публічна ўцёр нос былому першаму сакратару Брэсцкага абкама кампартыі, а затым першаму сакратару ЦК Кампартыі Беларусі Яфрэму Сакалову.

3 мінулай пятніцы ўсе тэлеканалы круцяць сюжэт пра сустрэчу А.Лукашэнкі з калектывам адкрытага акцыянернага таварыства «Белавежскі» Камянецкага раёна. Задаволены ён сённяшнімі вынікамі работы гэтай гаспадаркі. Як задаволены і тым, што «Белавежскі» ўзяў на буксір суседні калгас «Советская Белоруссия» (у апошні час ён лічыўся сельскагаспадарчым кааператывам).

Той, хто некалі цікавіўся вясковымі справамі, у шоку: як магло стаць, што «Советская Белоруссия» аказалася настолькі ў адсталых, што яе давялося браць на буксір? За што тады яе нязменнаму старшыні Уладзіміру Бядулю начапілі спачатку адну залатую зорку Героя Сацыялістычнай працы, а потым і другую? Пры гэтым да паўторнага ўзнагароджання Бядулі зоркай Героя меў прамое дачыненне тагачасны першы сакратар Брэсцкага абкама партыі Яфрэм Сакалоў. Без яго пахвальных характарыстык не маглі зацвердзіць такое рашэнне ў Крамлі.

Але: ж колькі шыла ў мяшку ні хавай, яно вылезе на паверхню. Так атрымалася і з калгасам «Советская Белоруссия». За пустазвонствам, схільнасцю да паказухі, уменнем прыгожа сустрэць высокіх гасцей і зачараваць іх за багатым сталом у Белавежскай пушчы хавалася звычайная бездапаможнасць ва ўкараненні перадавых сельскагаспадарчых тэхналогій, рыначных адносін. Адзіная галіна, у якой калгас меў нейкі поспех, — гэта бульбаводства. I то калі, скажам, у калгасе імя Кірава Пінскага раёна тады збіралі з 420 гектараў на круг па 360 цэнтнераў клубняў, то ў «Советской Белоруссии» і блізка не набліжаліся да такога валавога збору. А што тычыцца збожжавых культур, то гаспадарка Бядулі ніколі не ўваходзіла ў лік лепшых у краіне. Як і па паказчыках у жывёлагадоўлі. Ды і «лятаючы мужык» (так некалі назваў Уладзіміра Бядулю адзін вядомы маскоўскі паэт) стараўся не паказваць фермы прыезджым гасцям. Не было на што глядзець: звычайныя хлявы без асаблівай механізацыі, з разлікам у большасці на ручную працу даярак, свінарак, даглядчыкаў.

Сустракаў Бядуля гасцей у Доме культуры, дзе месціўся, як падкрэслівалася, першы ў СССР Музей хлеба. I, вядома ж, побач — рэстаран, у якім гасцей даводзілі да кандыцыі, каб ім не хацелася лезці ў гной, а лепш выехаць у пушчу і там, таксама за багатым сталом, працягнуць гаворку і падыхаць белавежскім водарам.

Калі нарэшце двойчы Героя Сацыялістычнай Працы У. Бядулю з цяжкасцю ўдалося адправіць на пенсію, усім стала вядома, які пыл пускаў ён у вочы высокім гасцям і тым, хто яму вешаў адну зорку Героя за другой. У мінулую пятніцу я вечарам глядзеў «Панараму». «У сюжэце пра наведванне «Белавежскага» Аляксандр Лукашэнка расказваў, як ён аднойчы не паленаваўся і сам, ужо пасля сыходу Бядулі з «Советской Белоруссии», зазірнуў ў яго кароўнікі, цялятнікі, свінарнікі: гною па калена, умовы для работы людзей жудасныя… Вось чаму і вырашана было далучыць калгас, які сорак гадоў узначальваў Уладзімір Бядуля, да ААТ «Белавежскі». I, як сведчылі ў «Панараме» вяскоўцы, гэта выратавала іх ад заняпаду. Калі да аб'яднання, у 2010-м, сярэдні заробак у былым калгасе складаў 651 тысячу рублёу, то ў першы год пасля далучэння — 1,3 мільёна рублёў, а летась — 5,3 мільёна рублёў. Ураджайнасць збожжавых падскочыла з 33 цэнтнераў амаль да 55. Непараўнальныя лічбы і ў жывёлагадоўлі.

Так, Аляксандр Лукашэнка, праходзячы са світай па чысценькім, тэхналагічна сучасным жывёлагадоўчым комплексе, што побач з вёскай Расна, якая раней была цэнтрам калгаса «Советская Белоруссия», прадэманстраваў таму ж Яфрэму Сакалову стыль колішняй работы, калі ён разам з крамлёўскімі старцамі вешаў зоркі не за сапраўды высокі ўзровень работы, не за рэкордныя дасягненні ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, не за наватарскія падыходы ў развіцці аграпрамысловай галіны, а за пыл, які маглі пускаць у вочы Бядуля і яму падобныя.

P.S. Заўважым: Яфрэм Сакалоў таксама з'яўляецца Героем Сацыялістычнай працы. Больш за тое, па спецыяльным указе А. Лукашэнкі ён адносіцца да ліку тых былых партыйных і савецкіх функцыянераў, якія сёння атрымліваюць надзвычай высокую пенсію і пэўныя льготы. Калі, напрыклад, у экс-старшыні Вярхоўнага Савета 12-га склікання Станіслава Шушкевіча сёння пенсія ў межах паўдолара, дык у Яфрэма Сакалова, можна меркаваць, яна прыкладна ў тысячу разоў большая.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць