Усяго патроху1919

Беларускамоўны азербайджанец, які гандлюе кавунамі: «Дзякуй вам, сябры!»

Нядаўна зоркай інтэрнэту стаў беларускамоўны азербайджанец, які прадае кавуны. «Наша Ніва» адшукала цікавага прадаўца і пагутарыла з ім пра беларусаў, мову і кавуны.

Каля выхада з Заходняга рынку стаіць невялікага росту мужчына. Людзі падыходзяць, просяць выбраць і купляюць. У адказ Раміль ім кажа: «Дзякуй вялікі, смачна есці!»

«Я ужо 19 гадоў у Беларусі. Мне вельмі падабаецца тут, бо народ у вас добры. Мне падабаецца, як тут ставяцца да азербайджанцаў», — распавядае Раміль. 

«Працуем, імкнемся знайсці супольную мову з людзьмі. Мне вельмі падабаецца беларуская мова. Спрабую трохі размаўляць. За 19 гадоў толькі дурында не вывучыць беларускую мову!» — усіміхаецца ён.

Раміль — вельмі сарамлівы. Але калі мы распавялі гісторыю яго знакамітасці, ён адразу паклікаў сваіх калег, каб яны паглядзелі артыкул «НН».

«Я яшчэ толькі вывучаю беларускую мову. Калі я не разумею нейкага слова, то пытаюся пра яго значэнне ў мясцовых». Раміль зазначае, што большасць досьведу атрымлівае ад старога пакалення.

«Мне падаецца, што беларусы не баяцца сваёй мовы, яны проста саромеюцца. Хаця магчыма яны могуць думаць, што на іх неяк не так паглядзяць. А мне цікава, мне няма чаго саромецца — гэта ж мова продкаў».

Раміль кажа, што для пачатку вывучаў фразы. «Я казаў: «Калі ласка, падыходзьце без чаргі!». Пасля казаў: «Можаце грошы заўтра прынесці!».

Пасля прыемнай размовы Раміль вырашыў падарыць кавун рэдакцыі. Ён узважыў кавун пад 9 кілаграм, а пасля спытаўся: «А колькі ў вас у рэдакцыі чалавек? Трэба яшчэ больш!» На пытанне, як абраць добры кавун, Раміль адказаў, што з ім трэба правесці гадоў 15, каб зразумець, які кавун самы лепшы.

Ад любых грошаў ён адмаўляўся, напрыканцы гучна прамовіў: «Дзякуй вам, сябры!». У рэдакцыі адзначылі: кавун — заліковы!

Безумоўна, астатнія прадаўцы заўважылі, як хтосьці бярэ інтэрв'ю. Побач стаяў азербайджанец і спытаўся, ці не замежнікі мы. «Проста вы не па-руску размаўляеце, а па-беларуску, вось і падумаў, што вы замежнікі».

Каментары19

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць