Сёньня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна на дзіўнаватую тэму.
Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Як паведамляе БЕЛТА, у час гутаркі былі абмеркаваны пытаньні «будаўніцтва саюзнай дзяржавы», гандлёва-эканамічных адносінаў, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сфэры і ў галіне бясьпекі, узгодненыя дзеяньні ў замежнай палітыцы, а таксама іншыя тэмы.
Адбылася дэталёвая размова аб пэрспэктывах будаўніцтва беларусамі аб'ектаў у Сочы, што рыхтуюцца прымаць зімовыя Алімпійскія гульні.
Паведамленьне прэс-службы А. Лукашэнкі сканчаецца шматзначным: «Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін абмеркавалі таксама стан і пэрспэктывы разьвіцьця адносінаў Беларусі з асобнымі заходнімі дзяржавамі».
Гэта зьвяртае на сябе ўвагу, бо сувэрэнныя дзяржавы абмяркоўваюць з кіраўнікамі суседніх дзяржаваў свае дачыненьні з трэцімі краінамі крайне рэдка.
Заслона сакрэтнасьці, што акружае ўлады Беларусі і Расеі, не дазваляе пакуль сказаць, якія «асобныя дзяржавы» меліся на ўвазе і што канкрэтна парэкамэндаваў Уладзімір Пуцін. Можна толькі загадзя выказаць меркаваньне, што гэта была надзвычай мудрая парада.
Каментары