Грамадства22

«Белавія» цягам шасці тыдняў прапануе пасажырам спецтарыфы па 34 напрамках

Авіякампанія «Белавія» 18 верасня пачала акцыю «Калейдаскоп» і на працягу шасці тыдняў будзе прапаноўваць пасажырам спецыяльныя тарыфы на рэйсы з вылетам з Мінска па 34 напрамках. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

«Кожныя сем дзён, пачынаючы з 18 верасня, у продажы па акцыі будуць даступны ад чатырох да шасці розных напрамкаў авіякампаніі», — растлумачылі спецыялісты. Зніжэнне тарыфаў у сярэднім складае 25 працэнтаў. Напрыклад, у Лондан кошт авіябілета, уключаючы таксы і зборы, складзе ад 261 еўра ў абодва бакі, у Стакгольм — 159 еўра, у Амстэрдам — 199 еўра.

Перыяд падарожжа па акцыйных білетах - да 29 лютага 2016 года, за выключэннем навагодніх і калядных свят (з 25 снежня 2015-га да 10 студзеня 2016 года). Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння — адзін месяц.

Акрамя таго, у прэс-службе паведамілі, што ў час акцыі падпісчыкі «Белавія» ў Facebook і Instagram могуць выйграць балы праграмы лаяльнасці «Белавія Лідар».

Генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў адзначыў: «Правядзенне авіякампаніяй акцый ужо стала традыцыяй. Спецыяльныя прапановы дазваляюць зрабіць авіяперавозкі больш даступнымі для пасажыраў, што стымулюе беларусаў лятаць часцей». Паводле яго даных, прырост пасажырскіх перавозак авіякампаніі па выніках васьмі месяцаў бягучага года склаў 5 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў23

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Былыя палітзняволеныя аб’ядналіся дзеля ўзаемнай падтрымкі ў арганізацыю «Побач»3

Прэм'ер-міністрам Непала павінен стаць былы рэпер. Ён перамог на выбарах пасля пратэстаў пакалення Z1

Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі: Мы самі вызначым, калі скончыцца вайна

Трамп пачаў дарыць сваім чыноўнікам туфлі — усе аднаго брэнду7

Трамп: Размова з Пуціным была пазітыўнай

Пяць шляхоў, якімі дэмаграфія трансфармуе сусветную эканоміку3

«Грыша жыве тут, будзе яму кампанія». Сям'я з Бабруйска прытуліла на падворку пяць лебедзяў, якія трапілі ў бяду3

У Мінску прадаюць арэхі па 250 рублёў за кілаграм. Што за далікатэс?1

Трамп: Вайна ў Іране «практычна скончаная»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў23

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць