Свет1919

Мінабароны Літвы: Расійская ваенная база ў Беларусі пашкодзіць нармалізацыі адносін Мінска з НАТА і ЕС

Зьяўленьне расейскай вайсковай базы ў Беларусі пагоршыць адносіны гэтай краіны зь Літвой і перашкодзіць нармалізацыі адносінаў Беларусі з НАТО і Эўразьвязам. Пра гэта заявіў міністар абароны Літвы Юозас Олекас.

«Не падлягае сумневу, што зьяўленьне новай расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі небясьпечнае дадатковай напружанасьцю ў нашым рэгіёне і нэгатыўным уплывам на літоўска-беларускія адносіны. Гэта таксама перашкодзіць імкненьню Беларусі нармалізаваць адносіны з ЭЗ і НАТО», — цытуе Інтэрфакс заяву Олекаса 21 верасьня.

Так кіраўнік Мінабароны Літвы пракамэнтаваў указаньне прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна міністэрствам абароны і замежных спраў РФ правесьці перамовы зь Беларусьсю аб стварэньні базы ВПС.

Олекас таксама зьвярнуў увагу на тое, што Менск пакуль не апублікаваў сваю пазыцыю па гэтым пытаньні.

Пасьля сустрэчы ў Сочы на мінулым тыдні з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Пуцін даў распараджэньне абароннаму ведамству РФ правесьці разам з МЗС перамовы зь беларускімі калегамі пра заснаваньне базы ВПС.

Расея ўжо мае аб’ект радыёлякацыі і камунікацыі ВМФ у Беларусі — краіне, якая мяжуе з краінамі-чальцамі НАТО Літвой, Латвіяй і Польшчай, а таксама з Украінай. Заплянаваны ж аб’ект можа стаць першай расейскай вайсковай базай на беларускай тэрыторыі.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі практычна перастаў працаваць Telegram3

У мінскіх крамах сталі прадаваць насенне грыбоў. Яно сапраўды прарастае?4

Бабарыка хацеў балатавацца ў прэзідэнты ў 2015-м. Але не дазволіла жонка12

Акцёр Шон Пэн замест цырымоніі ўручэння «Оскара» паехаў у Кіеў ВІДЭА5

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць