Культура22

«Ляпіс Трубяцкой» перамог на «Чартовой дюжине»

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» вярнуўся ў Менск з чарговай перамогай. У Маскве на выходных адбылася цырымонія ўручэньня расейскіх рок‑узнагарод «Чартова дюжина», дзе «Ляпісы» перамаглі з кліпам «Капітал» у намінацыі «Відэа года».­

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» вярнуўся ў Менск з чарговай перамогай. У Маскве на выходных адбылася цырымонія ўручэньня расейскіх рок‑узнагарод «Чартова дюжина», дзе «Ляпісы» перамаглі з кліпам «Капітал» у намінацыі «Відэа года».­

Спачатку Міхалок і кампанія выйшлі на сцэну маскоўскага СК «Алімпійскі», каб адыграць забойны сэт з чатырох песень («Залатая антылопа», «Капітал», «Харэ» і новая — «Маніфэст»). Трохі пазьней — каб атрымаць чарговы прыз, якім стала цяжкая кніга са шкла і мэталу — сымбаль расейскай рок‑н‑рольной прэміі «Чартова дюжина», заснаванай «Нашим Радио».

Сяргей Міхалок, звыклы ўжо да такой сытуацыі, заявіў:

«Чым больш узнагарод атрымлівае «Капітал», тым мацней я сябе адчуваю ўдзельнікам гурта Eagles — таго, што 30 год зарабляў бабкі адным‑адзіным гітом. Не, рабяты, мне гэта не цікава. Можа вы і лічыце «Капітал» нашым «Гатэлем «Каліфорнія», але ў «Ляпісаў» ужо новы альбом напалову гатовы — чакайце новых вандэрфул сурпрайзаў!».

Акрамя гэтага лідэр гурта пракамэнтаваў вынікі нядаўняй цырымоніі «Рок‑Каранацыя 2007», дзе «Ляпісы» перамаглі ў намінацыях «Лепшая песьня» («Капітал») і «Лепшы відэакліп» (зноў «Капітал»).

«Шчыльны гастрольны графік перашкодзіў нам самім выйсьці за сваімі прызамі, але мы спадзяемся, што яны ня згубяцца ў сутарэньнях найстарэйшай беларускай рок‑прэміі, — сказаў Міхалок. — Магчыма, гадоў праз пяць мы зможам прэтэндаваць і на галоўны прыз — «Гурт году«, а пакуль — будзем вучыцца ў нашых больш пасьпяховых таварышаў, сапраўдных герояў мінулага сэзону, каманды Neuro Dubel».

Generation.bY паводле прэсавай службы гурта

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу11

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу

Усе навіны →
Усе навіны

Веткаўскі музей пасля чыстак шукае новых навуковых супрацоўнікаў4

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА10

Зяленскі пракаментаваў магчымае месца сустрэчы з Пуціным11

Плітку ў гомельскіх школах замест рабочых клалі настаўнікі10

Цэхам зборкі стаў звычайны гараж. Мінскі архітэктар з нуля збірае свае ўнікальныя машыны2

Пасылкі з Ozon затрымліваюцца. Чаму?2

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу11

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць