Грамадства99

Лукашэнка пра Алексіевіч: Яна напісала нармальныя творы, а апазіцыйнасць перажывем

Аляксандр Лукашэнка рады, што Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала грамадзянка Беларусі. Пра гэта ён заявіў 9 кастрычніка падчас сустрэчы з будаўнікамі Беларускай АЭС і жыхарамі Астравецкага раёна.

president.gov.by

«Гэта гаворыць пра тое, што якую б ты пазіцыю ні займаў, усё-такі ў Беларусі магчыма працаваць і ствараць, пісаць, выказваць свой пункт гледжання, сваю пазіцыю і гэтак далей», — сказаў Лукашэнка, фрагменты выступлення якога былі паказаныя па айчынных тэлеканалах.

«Я ведаю яе творы, я дыскусій шмат чуў, — працягнуў ён. — Я не лічу яе нейкім вялікім апазіцыянерам. Яна пісала нармальныя творы, у яе адпаведны стыль — ад першай асобы, калі я не памыляюся. Яна шукала людзей, яна сабрала грошы і паехала ў Афганістан. Пабыла там, потым напісала — ну, натуральна, тэндэнцыйна, — узяўшы людзей, якія штосьці там прайшлі, бачылі, і загінулых людзей, але гэта пункт гледжання канкрэтных людзей. Якая ж тут апазіцыйнасць? Гэта яе форма, яе стыль. Я нічога супраць гэтага не маю».

«І, пачынаючы ад твораў, якія, увогуле, і савецкай уладай падтрымліваліся, вазьміце «У вайны не жаночы твар», яе славуты твор (я праглядзеў некалькі па дыяганалі ў свой час, як людзі выказваліся пра вайну, як жанчыны выказваліся аб гэтым), «Цынкавыя хлопчыкі» і іншае. Я кажу, гэта своеасаблівы стыль падачы, але гэта ж рэальнасць», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

«Так, я лічу, што ў яе ёсць свой пункт гледжання, і ніякай я не бачу тут асаблівай апазіцыйнасці. Яна ж не клікае людзей на плошчу, яна супраць мяцяжоў гэтых. Я гэта вельмі цаню. І гэта, напэўна, уплыў яе другой радзімы — Украіны — на яе свядомасць», — заявіў Лукашэнка.

Паводле слоў афіцыйнага лідара, у прывітальным пасланні Алексіевіч ён «напісаў з намёкам на тое, што цяпер важна для беларусаў». «Важна, што першы наш беларус у літаратуры пасля савецкіх часоў — яны таксама нам былі не чужыя — стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі. Галоўнае цяпер, як ты выкарыстаеш гэты багаж. Калі ты беларус, грамадзянка Беларусі (не важна, што ты нарадзілася ва Украіне), гэта твая зямля, твая дзяржава, падабаецца табе ці не падабаецца, ты ўжо сёння чалавек, які ўзняўся высока, як ты гэты імідж, гэты багаж, які ў цябе з'явіўся, выкарыстаеш на карысць свайго народа. Вось што сёння важна. Таму, каментуючы сёння гэтую падзею, я з гэтага зыходжу. Я хачу, каб карысць была для народа, калі ўжо табе выпала шчасце атрымаць вядомую у свеце Нобелеўскую прэмію», — сказаў Лукашэнка.

«А апазіцыйнасць… Ну… Ну, перажывем. Шмат у нас апазіцыянераў. Гэта, магчыма, нават і добра», — дадаў ён.

Імя чарговага ўладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год было абвешчанае 8 кастрычніка. Як адзначаецца ў рашэнні Нобелеўскага камітэта, прэмія ўручаная Святлане Алексіевіч за «шматгалосае гучанне яе прозы і ўвекавечанне пакутаў і мужнасці». Лукашэнка афіцыйна павіншаваў пісьменніцу ў той жа дзень.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай9

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі12

З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна14

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць