Улада

На адным са «студэнцкіх» участкаў у Гомелі датэрмінова прагаласавалі 73,7%

На ўчастку для галасавання № 29 Цэнтральнага раёна Гомеля яўка за ўсе дні датэрміновага галасавання склала 73,7%. Усяго на ўчастку 677 выбаршчыкаў, датэрмінова прагаласавалі 499 чалавек. 

Як паведаміў назіральнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Віктар Адзіночанка, асаблівасць участка ў тым, што там галасуюць галоўным чынам студэнты ГДУ імя Ф.Скарыны. Назіральнік заўважыў, што на іншых «студэнцкіх» участках працэнты выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова, будуць немалыя. 

«У нас няма фактаў, што студэнтаў гомельскіх ВНУ прымушалі ці рэпрэсавалі за адмову прагаласаваць датэрмінова, але што дэканы, куратары груп, загадчыкі інтэрнатаў настойліва рэкамендавалі наведаць участкі да асноўнага дня галасавання — гэта праўда. І нават такія рэкамендацыі — гэта ўжо прымус, таму што калі цябе начальства просіць штосьці зрабіць — цяжка адмовіць», — пракаментаваў Адзіночанка. 

Паводле яго слоў, у іншых назіральнікаў зафіксаванае сур'ёзнае разыходжанне па колькасці тых, хто прагаласаваў. Напрыклад на ўчастку № 23 Савецкага раёна Гомеля назіральнік зафіксаваў 182 грамадзян, якія прагаласавалі, а камісія ў пратаколе адзначыла, што аддалі галасы ўжо 427 чалавек. 

На ўчастку № 39 Чыгуначнага раёна і члены камісіі, і назіральнікі ад ветэранскай арганізацыі, арганізацыі «Белая Русь» і Саюза жанчын працуюць у адным працоўным калектыве. «Гэта не адзінкавы выпадак у Гомелі, калі і члены ўчастковай камісіі, і назіральнікі — з аднаго калектыву. Калі ўчастак размешчаны ў каледжы — то гэта супрацоўнікі каледжа, калі ў ДК «Гомсельмаш» — то і члены ўчастковай камісіі, і назіральнікі працуюць на адным прадпрыемстве», — дадаў назіральнік. 

Ён адзначыў асаблівасць: участковыя камісіі вельмі старанна выконваюць фармальныя патрабаванні заканадаўства і больш-менш добразычліва ставяцца да назіральнікаў. 

Паводле слоў назіральніка Леаніда Судаленкі, на ўчастку № 61 Савецкага раёна Гомеля за час датэрміновага галасавання «адзначыліся» 45,3% выбаршчыкаў. Большасць з іх — навучэнцы ліцэя лёгкай прамысловасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт11

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы папярэджваюць пра эру «нейразброі»2

Калі па нядзелях у ЗША дазволілі працу крам, людзі пачалі больш паміраць5

«Афігенна раздражняе!» Еўразійца Дзерманта больш не радуюць паездкі ў Расію16

У вёсцы пад Маладзечнам у хаце з дзясяткам сабак знайшлі мёртвага мужчыну

Цана расійскай нафты ўпала да рэкордна нізкіх $34 за бараль9

Сёння раніцай расійскія бронекалоны спрабавалі штурмаваць Дабраполле. З'явілася ВІДЭА іх разгрому4

Расійскае тэлебачанне адшукала сярод сабраных на прэс-канферэнцыю журналістаў Стыва Разенберга. Аказалася, што гэта зусім не ён

Пазняк пра смерць Мелказёрава: «Як што лепшае — траціцца. Як што горшае — множыцца»5

Кітай знайшоў сотні тон золата проста ў моры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт11

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць