Улада55

Лукашэнка ўнёс змяненні ў дырэктыву № 1

Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка падпісаў указ № 420 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у дырэктыву прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы. У адпаведнасці з дакументам прынятая ў новай рэдакцыі дырэктыва № 1 ад 11 сакавіка 2004 года «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». 

«Ключавой асаблівасцю новай рэдакцыі дырэктывы № 1 з'яўляецца выразная ўстаноўка на фарміраванне адзіных падыходаў і сістэмную працу па забеспячэнні грамадскай бяспекі і дысцыпліны як на тэрытарыяльным, так і ведамасным узроўні, а таксама прыняцце дадатковых мер па зніжэнні гібелі і траўмавання грамадзян ад знешніх кіраваных прычын», — адзначыла прэс-служба. 

У сувязі з гэтым пашыраны пералік крытэрыяў ацэнкі выканання дырэктывы № 1. Аднымі з іх прапануецца лічыць забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, прамысловай, пажарнай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту, фарміраванне «правапаслухмяных паводзін», здаровага ладу жыцця, навыкаў па забеспячэнні асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, у тым ліку ў падпарадкаваных (размешчаных на падведамаснай тэрыторыі) органах і арганізацыях. 

Па ўсіх гэтых кірунках перад рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам пастаўлены дадатковыя задачы. Так, замацаваны абавязак дзяржаўных органаў па распрацоўцы і выкананні на галіновым і тэрытарыяльным узроўнях комплексных планаў мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі вытворчай дзейнасці і ажыццяўленні маніторынгу іх рэалізацыі. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму да 1 студзеня 2016 года таксама даручана выпрацаваць і забяспечыць выкананне на падведамаснай тэрыторыі комплексу мер па ўмацаванні вытворча-тэхналагічнай, выканаўчай і працоўнай дысцыпліны, бяспекі вытворчай дзейнасці. Вынікі гэтай працы павінны штогод разглядацца на пасяджэннях выканкамаў. 

Прадугледжаны шэраг іншых механізмаў забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, вытворчай і грамадскай дысцыпліны, фарміравання асноў бяспечных паводзін грамадзян, зніжэння алкагалізацыі насельніцтва. Паказана роля ў гэтай дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў, прафесійных саюзаў і іншых грамадскіх арганізацый. 

Акрамя таго, прапісаны механізм кантролю і каардынацыі дзейнасці па выкананні патрабаванняў дырэктывы № 1.

Каментары5

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады4

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму1

Мінскае «Дынама» не змагло ўчора вылецець у Сочы і засталося ў Ніжнім Ноўгарадзе з-за пагрозы беспілотнікаў2

Сікорскі: Украіна не гатовая да ўступлення ў ЕС у 2027 годзе з-за адсутнасці ключавых рэформ1

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

Як птушыны памёт стварыў магутную дзяржаву, якая была важным партнёрам імперыі інкаў

Наш выхад з Данбаса не спыніць Пуціна: Зяленскі назваў чаканні ЗША недальнабачнымі2

Многія мужчыны з гадамі страчваюць сваю Y-храмасому. Гэта скарачае ім жыццё

У Маскве падарвалі трох паліцэйскіх4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады4

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць