Свет33

New York Times: Увагі да прэміі Алексіевіч было больш, чым да выбараў прэзідэнта

Прэзідэнтам Беларусі зноў выбралі Аляксандра Лукашэнку. Так пачынаюцца загалоўкі замежных выданняў на тэму выбараў. Euronews адразу ж паведамляе пра абмеркаванні зняцця санкцый з краіны і непасрэдна з Лукашэнкі, што ў Мінску, безумоўна, вітаецца.

У асноўным сусветныя выданні проста канстатуюць факт пераабрання Лукашэнкі, прыводзяць лічбы вынікаў і колькасць замежных назіральнікаў. Некаторыя, як The New York Times, адзначаюць, што ўвагі да ўручэння Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч было больш, чым да сёлетніх выбараў. Выданне прыводзіць цытату з выступу пісьменніцы перад журналістамі:

«Ніхто не сумняваецца ў тым, што Лукашэнка пераможа. Перафразуючы Сталіна, ўсё роўна, хто за каго галасуе, важна тое, хто падлічвае галасы. Я не думаю, што мы можам чакаць якіх-небудзь сюрпрызаў».

Таксама выданне звяртаецца да пытання расійскай ваеннай базы ў Беларусі і еўрапейскіх санкцый:

«Беларусь у апошнія месяцы перажывае адну са сваіх перыядычных адліг, што прыводзіць да новай адкрытасці, па меншай меры, беларускіх стандартаў. Спадар Лукашэнка вызваліў палітычных зняволеных да выбараў і звярнуўся да Еўрапейскага Саюза, каб адмяніць некаторыя эканамічныя санкцыі».

Брытанская газета The Guardian піша пра спробы Лукашэнкі балансаваць паміж Масквой і Бруселем: узгадвае яго апошнія заявы пра адмову ад размяшчэння расійскіх баз і пра пасярэдніцтва ва ўкраінскім канфлікце і стварэнні атмасферы «стабільнасці і міру» на фоне вайны ў суседзяў. Пры гэтым, газета звяртае ўвагу на яго сына Мікалая, як на магчымага пераемніка цяперашняга кіраўніка. Менавіта ён кінуў у скрыню для галасавання бюлетэнь бацькі і сустракаўся з прэзідэнтам Баракам Абамай і яго жонкай замест заняткаў.

Цікава выказваецца Ягенка Вільчак з польскага штотыднёвіка Polityka. Яна піша: «На выбарах ў Беларусі перамог Лукашэнка. Гэта не здзіўляе, бо самі беларусы не хочуць зменаў. Я ніколі не думала, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у атмасферы абсалютнай прадказальнасці і поўнай апатыі грамадства. Нібы ўсе ведаюць, што вынік Лукашэнкі ў 80% нерэальны, але прымаюць гэта. Бо калі не ён, то хто? На гэты раз, нават беларускія СМІ не крытыкавалі яго канкурэнтаў, зыходзячы з таго, што гэта пустая трата часу. Лукашэнка не мае альтэрнатывы».

На думку журналісткі, людзі галасавалі за стабільнасць, а стабільнасць - гэта Лукашэнка. Такая ўпэўненасць, акурат вынік канфлікту на Данбасе.

Далей Вільчак працягвае, што сёння ўсё ў руках Лукашэнкі. Ён спадзяецца, што зблізіцца з Еўрасаюзам, бо пасля выбараў будуць адмененыя санкцыі.

«Цяпер мяч на баку Захаду. Там павінны ацаніць Лукашэнку, бо не было рэпрэсій, нават супраць палітычных канкурэнтаў. Беларусы ўжо ацанілі гэты стыль праўлення, галасуючы так, як трэба. Гэты прэзідэнцкі тэрмін абяцае быць без узрушэнняў, можа, нават будуць поспехі. Ну і добра. Прымусова нікога не ашчаслівіш».

У іспанскай El Pais таксама распавядаецца пра тое, што выбарчая кампанія ў Беларусі прайшла ціха і незаўважна ў параўнанні з мінулай у 2010 годзе. Журналіст выказвае меркаванне, што калі ў бліжэйшыя дні пасля выбараў не адбудзецца масавых арыштаў, гэта стане добрай нагодай для зняцця Захадам санкцый.

Каментары3

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?40

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць