У Чаркаскай вобласці Украіны гібеллю чатырох супрацоўнікаў паліцыі скончылася спецаперацыя па затрыманні небяспечнага злачынцы. Мужчына, якога шукалі за забойства, адкрыў прыцэльны агонь па праваахоўніках. У адказ спецназаўцы ліквідавалі нападніка на месцы.

Апублікаваныя імёны загінулых спецназаўцаў. Гэта маёры паліцыі, удзельнікі баявых дзеянняў Сяргей Сафронаў, Аляксандр Фларынскі і Уладзімір Бойка, а таксама старшы лейтэнант Дзяніс Палавінка.
Яшчэ адзін паліцэйскі, старшы лейтэнант Аляксандр Шпак, атрымаў раненні, цяпер медыкі змагаюцца за ягонае жыццё.
Кіраўнік Нацпаліцыі Украіны Іван Выгоўскі назваў здарэнне надзвычай трагічнай падзеяй. «Немагчыма словамі апісаць боль гэтай страты… Чатыры паліцэйскія аддалі сваё жыццё, каб забойца больш ніколі не змог пасягнуць на жыццё мірных людзей», —напісаў ён.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары