Усяго патроху11

На ўкраінскім тэлешоу пасмяяліся з беларускай мовы?

Вядоўцы «Танцуюць усе» на ўкраінскім тэлеканале СТБ бурна адрэагавалі на мову канкурсанткі Наталкі Белазёравай. Многім здалося, што сваімі паводзінамі яны абразілі і канкурсантку, і саму беларускую мову.

Відэа кастынгу было апублікаванае яшчэ 25 верасьня, але рэакцыя на яго дасягнула піку ў сярэдзіне кастрычніка.

«Што пра сябе расказаць… Вучуся, танчу, пішу вершы. Танцы — галоўнае, прафэсійнае, можна сказаць, хобі», — пачала распавядаць пра сябе Наталка Белазёрава, студэнта зь Менска, на кастынгу на шоў «Танцуюць усе» ў Кіеве.

Тры ўкраінскія вядоўцы расплыліся ва ўсьмешках. Адзін зь вядоўцаў пачаў размаўляць зь дзяўчынай па-расейску, ды тая сказала, што яна разумее і па-ўкраінску. Падчас таго, як яна распавядала пра сябе, вядоўцы ня стрымлівалі сьмеху, рагаталі ўголас.

«Так файно це звучить», — адрэагаваў адзін вядоўца, які надалей размаўляў з канкурсанткай па-ўкраінску.

«Госпади, я ничего не понимаю! Пе-ра-да-ча?» — рэагавалі расейскамоўныя вядоўцы.

Пасьля нядоўгай размовы зь вядоўцамі Наталка выканала беларускі народны танец «Мітусь». Вядоўцы засталіся незадаволенымі ейным выступам: маўляў, падрыхтоўкі малавата для шоў. Але адзначылі: прыемна было, што да іх нарэшце даехаў беларускі калярыт, а беларуская мова была для іх адкрыцьцём.

Ва ўкраінскім інтэрнэце рэакцыю вядоўцаў на беларускую мову многія ўспрынялі як абразу, заклікалі ў тым ліку прынесьці прабачэньні дзяўчыне ад імя тэлеканалу. Наталцы выказваюць спачуваньні ў камэнтарах пад навінамі, відэа на Youtube і на яе асабістай старонцы на Facebook. Але некаторыя адзначаюць, што яна працягнула размаўляць на сваёй мове ў іншай краіне нават тады, калі ёй сказалі, што не разумеюць яе.

«…На судзьдзяў не крыўдую, бо я ведаю, што сапраўдныя ўкраінцы маюць гонар, і гэта вы яшчэ раз пацьвердзілі сваёй падтрымкай! Дзякуй вам! Слава Украіне!» — піша сама Наталка ў адказ на падтрымку.

Каментары1

  • Сергей
    18.04.2023
    Сам украинец, но поведение этих дурачков не одобряю

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў1

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Шкада будзе, калі загіне». Пад Магілёвам ужо некалькі тыдняў спрабуюць уратаваць бусла, які застаўся зімаваць

Пошукі турысткі з Беларусі ў Мурманскай вобласці прыпынілі

У Кіеве затрымалі мужчыну, якога падазраюць у каардынаванні цэляў для расіян праз беларускіх сілавікоў3

«Расіяне спрабуюць адключыць Кіеў». Як горад выжывае пры −19°С і абстрэлах6

«Беларусь 1» падманула Аляксандра Кныровіча, каб узяць каментар для прапагандысцкага фільма10

Выпускнік уладкаваўся на працу з занятасцю адна гадзіна на дзень з абедам. Чым скончылася?3

Барацьба за пачышчаныя месцы для аўто выйшла на новы ўзровень ВІДЭА3

МАЗ паказаў дом на колах ФОТЫ22

Змена рэжыму ў Расіі і куды прыйдзе Трамп? Гісторык — пра новы сусветны парадак і прагнозы на 2026 год13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў1

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць