Улада2626

З пачутага ў Берліне: «Мы Лукашэнку не давяраем», а авіябазу лічаць вырашанай справай 

У нямецкіх палітычных колах ніхто да канца не верыць у намер Аляксандра Лукашэнкі нармалізаваць адносіны з Еўрасаюзам. Адначасова нямецкія дыпламаты мяркуюць, што авіябаза ў Бабруйску будзе размешчана. У ацэнках Берліна, Лукашэнка абсалютна несамастойны ў гэтым пытанні.

Што да крэдыту МВФ, то настрой наступны. Калі Беларусь пойдзе на структурныя рэформы, крэдыт дадуць. Калі не – грошай фонду не будзе. На гэта ўплывае як папярэдні вопыт адносін з Аляксандрам Лукашэнкам, так і міжнародная каньюнктура. «МВФ навучаны досведам Грэцыі і зараз не схільны будзе даваць грошы проста так», — сказаў мне адзін з дэпутатаў бундэстага.

Агулам, стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі ў Нямеччыне нагадала мне тое, з якім я сутыкнуўся ў 2010 годзе ў Вашынгтоне. Тады частка беларускіх экспертаў мела ілюзіі наконт лібералізацыі, а ў дамове наконт беларускіх атамных матэрыялаў, падпісанай Клінтан і Мартынавым, бачыла крок да нармалізацыі беларуска-амерыканскіх адносін і адмовы Мінска ад палітыкі канфрантацыі. Амерыканскія дыпламаты былі, мякка кажучы, скептычныя да такіх ацэнак.

З аналагічным пачуццем гэтым разам я вяртаўся з Берліна. Мне давялося пагаварыць з шэрагам дэпутатаў бундэстага ад Хрысціянска-дэмакратычнага саюза, а таксама з экспертамі і чыноўнікамі. Меркаванне іх было даволі аднастайным. На іх думку, крокі Аляксандра Лукашэнкі нельга прымаць усур’ёз.

«Мы гэтаму чалавеку не давяраем», — сказаў адзін з чыноўнікаў. «Мы не дурныя», — заявіў, у сваю чаргу, адзін з дэпутатаў.

Што да авіябазы, то немцы ўспрымаюць гэтую справу перадвырашанай. На іх думку, Лукашэнка збудаваў такую эканамічную мадэль, пры якой Беларусь абсалютна залежыць ад расійскіх энерганосьбітаў, і гэта дасць Маскве магчымасць прадушваць тут любыя свае планы. Намер Пуціна базу размясціць нямецкія эксперты лічаць цвёрдым. А факт, што ён свой план агучыў без кансультацыі з Аляксандрам Лукашэнкам, лічаць знакам.

Увогуле, некаторыя палітыкі нават з ХДС, не кажучы пра сацыял-дэмакратаў, схільныя змірыцца з тым, што далейшыя рашэнні аб лёсе Беларусі будуць прымацца ў Маскве. Вядома, афіцыйная пазіцыя ўрада застаецца іншая. Нямецкая дыпламатыя хацела б, каб Беларусь сама рабіла выбар шляху свайго развіцця, і верыць, што такі шанец яшчэ ёсць.

Сёння Германія гатовая пашырыць кантакты з беларускімі чыноўнікамі. Разглядаюцца таксама асобныя крокі для развіцця міжлюдскіх кантактаў. Напрыклад, удзельнікі нямецка-беларускай дэпутацкай групы абмяркоўваюць з ведамствам Штайнмаера ідэю даць права бязвізавага ўезду моладзі да 18 ці да 21 года. Аднак адмену віз для беларусаў у цэлым ніхто нават не разглядае – на агульны скептыцызм у гэтым пытанні наклаўся крызіс з мігрантамі, і тэма стала палітычным табу.

Практычная палітыка што да Беларусі застанецца ранейшай. Краіны Еўрасаюза захаваюць адзіны падыход. У фарміраванні беларускай палітыкі вырашальнае слова будзе за Германіяй, Польшчай, Літвой і Швецыяй. Краіны Заходняй і Паўднёвай Еўропы не будуць умешвацца ў гэтае пытанне.

На кожны крок Мінска па змяншэнні канфрантацыі будзе рабіцца малы крок у адказ. Еўрапейцы схільныя лічыць, што Аляксандр Лукашэнка не адмовіцца ад палітыкі варожасці. Але гатовыя і на любыя крокі насустрач, якія толькі беларускі рэжым палічыць магчымым.

Прэзідэнцкія выбары, што прайшлі 11 кастрычніка, у Берліне дружна ўспрымаюць як фарс. Іншая справа, што прыхільнікі «рэалпалітыкі» схільныя ўспрымаць Беларусь як краіну «другой катэгорыі», ад якой не выпадае чакаць дэмакратыі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць