Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны.
president.gov.by
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ніводнае мерапрыемства немагчыма рэалізаваць без высокай выканальніцкай дысцыпліны. Паводле яго слоў, выканальніцкая дысцыпліна — гэта пытанне нумар адзін.
«Кожны з вас (членаў урада) у сваёй праграме павінен прапанаваць, калі вы хочаце працаваць, упарадкаванне структуры, якой вы будзеце кіраваць. Тут і ўпарадкаванне залішняй колькасці, перш за ўсё ў дзяржаўных структурах і кіраванні. І за кошт перш за ўсё аптымізацыі колькасці дзяржструктур мы павінны зрабіць павышэнне зарплаты», — заявіў ён.
«Такога ўзроўню зарплаты і грашовага забеспячэння, якія зараз ёсць у краіне, не павінна быць да канца будучага года. Гэта галоўная мэта нашай працы», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары