Навука і тэхналогіі11

У некаторых аўтобусах Мінска і абласных цэнтраў да канца года будзе бясплатны Wi-Fi

У некаторых аўтобусах гарадскіх маршрутаў Мінска і абласных цэнтраў пачалі даваць бясплатны Wi-Fi-доступ у інтэрнэт. Гэта зроблена ў межах праекта Snickers Wi-Fi, тэхнічным партнёрам якога выступіў мабільны аператар life:).

Як паведаміла прэс-служба аператара, праект стартаваў у Гродне, дзе з'явіліся першыя два такія аўтобусы. У Мінску сёння з бясплатным Wi-Fi курсуюць 10 маршрутных таксі, а ў кожным з абласных цэнтраў — па два пасажырскія аўтобусы. 

Пазнаць транспарт з Wi-Fi лёгка — указанне аб тым, што ў ім можна карыстацца бясплатным бесправадным інтэрнэтам, ёсць на кузаве. У салоне размешчаная інфармацыя аб праходжанні аўтарызацыі для карыстання інтэрнэт-паслугамі. Працягласць адной сесіі — 60 хвілін. Калі трэба і далей карыстацца інтэрнэтам, то аўтарызацыю трэба прайсці яшчэ раз.

Праект будзе рэалізоўвацца да канца 2015 года. Найбліжэйшым часам пункты Wi-Fi з бясплатным інтэрнэт-доступам з'явяцца яшчэ ў некалькіх аўтобусах абласных цэнтраў. Такім чынам, гэтым праектам у цэлым будуць ахоплены тры дзясяткі маршрутаў, удакладнілі ў life:).

Каментары1

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю28

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць