Грамадства1010

У Акцябрскім будуць судзіць актывістку Алёну Луцковіч за правядзенне адзіночнага пікета

У Акцябрскім (Гомельская вобласць) 3 лістапада адбудзецца суд па адміністрацыйным пратаколе, складзеным міліцыяй 30 кастрычніка ў дачыненні да лідара маладзёжнага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» Алёны Луцковіч.

Апазіцыянерка 30 кастрычніка правяла ў райцэнтры адзіночны пікет: выйшла да мясцовага рынку з плакатам «У мяне ёсць доказы, што выбары сфальсіфікаваныя!».

Пасля акцыі Луцковіч адправілася ў раённы аддзел Следчага камітэта, каб перадаць заяву з патрабаваннем правесці праверку вынікаў выбараў у райцэнтры. РАСК знаходзіцца ў адным будынку з РАУС, і супрацоўнікі міліцыі, пратрымаўшы актывістку каля трох гадзін, склалі на яе адміністрацыйны пратакол па артыкуле 23.34 КоАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства).

«З міліцыі мяне адразу ж адвялі ў суд, але я адмовілася даваць паказанні на сябе, таму пасяджэнне адклалі да аўторка, у суд выклічуць сведак — супрацоўнікаў міліцыі», — паведаміла Луцковіч.

Паводле яе слоў, правядзенне пікету выклікала цікавасць у мясцовых жыхароў. «Большасць падтрымлівалі, пагаджаліся, што выбары фальсіфікаваныя, маўляў, усе пра гэта ведаюць. Казалі: мы ўсё разумеем, толькі зрабіць нічога не можам. Былі і такія, што негатыўна выказваліся, згадваючы падзеі ва Украіне», — зазначыла актывістка.

На прайшоўшых выбарах яна працавала назіральнікам на ўчастку № 2 Акцябрскага. Згодна з выніковым пратаколам, выбаршчыкі на ўчастку аддалі 226 галасоў за Таццяну Караткевіч, 21 — за Сяргея Гайдукевіча, 707 — за Аляксандра Лукашэнку, 28 — за Мікалая Улаховіча і 63 — супраць усіх. Разам з тым ЦВК на афіцыйным сайце змясціла інфармацыю, што ва ўсім Акцябрскім раёне за Караткевіч прагаласавалі 94 чалавекі. Усяго ў раёне быў 21 участак для галасавання.

Алёна Луцковіч і Андрэй Павук, які таксама назіраў на ўчастку № 2, адправілі заяву з патрабаваннем правесці праверку неадпаведнасці пратаколаў участковай камісіі і ЦВК у пракуратуру — раённую, абласную і генеральную. З інстанцый прыйшоў адказ, што заяўнікі не паспелі ў 10-дзённы тэрмін абскарджання, таму і скаргі не былі разгледжаныя па сутнасці.

Каментары10

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць9

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы3

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак12

Крык душы маці з Мінска: «Чаму гэтых недафатографаў-бізнэсменаў усё яшчэ пускаюць у дзіцячы сад?!»21

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды14

З 1 снежня на ўчастку МКАД забароняць рух ціхаходаў1

Беларускі архітэктар пабываў у Стакгольме і застаўся ў поўным захапленні — не ад багацця, а ад прадуманасці і разнастайнасці23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць9

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць