Грамадства3434

Кіраўнік REGNUM-а Мадэст Колераў: Беларусь павернецца да Еўропы, Масква нічога не зможа з гэтым зрабіць

Цікавую будучыню Беларусі абмаляваў расійскі гісторык, кіраўнік праекту Regnum Мадэст Колераў.

На сайце imhoclub.by ён выклаў дзевяць пунктаў як будуць развівацца падзеі ў нашай краіне ў сярэднетэрміновай перспектыве. Прыводзім іх цалкам:

«1.Працягнецца хуткае збліжэнне кіруючай наменклатуры з Захадам і яго кліентамі ўнутры краіны.

2.Нацыяналізацыя наменклатуры зробіць менавіта яе галоўным носьбітам нацыяналістычнай рыторыкі.

3.Адносіны з Расіяй пагоршацца да такой ступені, што Мінск стане ініцыятарам фактычнага замарожвання свайго ўдзелу ў Саюзнай дзяржаве, АДКБ і ЕАЭС.

4.Транзіт з цэнтральнай Расіі ў Калінінград па тэрыторыі Беларусі і Літвы стане практычна немагчымым.

5.Транзіт з Расіі ў Польшчу і далей па тэрыторыі Беларусі будзе пераведзены ў рэжым ручнога кіравання.

6.Палітычная намэнклятура прывядзе да ўлады ухвалены Захадам эканамічны ўрад лібертарыянцаў, які пачне «шокавыя» рэформы, галоўным прызам у якіх будзе свабодны доступ грамадзян Беларусі на рынак працы ў ЕС.

7.Ідэалогіяй ўлады стане «нацыянальнае адраджэнне», якое хутка пяройдзе ў этнічны нацыяналізм і русафобію пад выглядам барацьбы супраць «рускага імперыялізму».

8.Масква будзе моўчкі назіраць за гэтымі пераменамі, толькі зрэдку выступаючы са зваротамі Дзяржаўнай думы да Мінска ў абарону «вялікай дружбы»

9.Заходняя мяжа Смаленскай вобласці зноў стане паўнавартаснай мяжой Расіі».

Regnum.ru – адзін з чарнасоценскіх расійскіх сайтаў, які неаднаразова ставіў пытанне аб уваходжанні Беларусі ў склад Расіі. Вакол «Рэгнума» групуюцца таксама дзеячы рускага руху ў Беларусі, якія адмаўляюць беларускую дзяржаўнасць, як віцебскі пісьменнік Андрэй Герашчанка.

Што тычыцца самога Мадэста Колерава, то ён працаваў начальнікам упраўлення прэзідэнта Расіі па міжрэлігійных і культурных сувязях. Колераў абвешчаны персонай нон-грата ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Грузіі.

Каментары34

Цяпер чытаюць

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы3

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска3

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца. Пратэстоўцы заклікаюць да звяржэння аяталы Алі Хаменеі і вяртання Рэзы Пехлеві3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы3

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць