Здарэнні44

У Магілёве арыштавалі камп'ютарную махлярку з Расіі

Грамадзянка Расіі, якая абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, арыштаваная ў Магілёве. 

Як паведаміў начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Раманенка, жанчына арандавала ў Магілёве кватэру і ў верасні—кастрычніку пры дапамозе віруса-вымагальніка «зарабіла» не менш як 65 млн рублёў. 

Ён расказаў, што ў нейкі момант карыстальнік інтэрнэту бачыў на маніторы паведамленне нібыта ад імя Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, якое зафіксавала на камп'ютары захоўванне і прагляд забароненых парнаграфічных відэаматэрыялаў. У паведамленні гаварылася, што дзеянні карыстальніка ўтрымліваюць склад адміністрацыйнага правапарушэння і цягнуць за сабой штраф ад 500 тысяч да 2 млн рублёў. 

Грамадзяніну прапаноўвалася на працягу дзвюх гадзін выплаціць штраф у 500 тысяч рублёў, прычым грошы трэба было перавесці на нумар мабільнага аператара «МТС» ці life:). У адваротным выпадку махляры нібыта абяцалі перадаць звесткі ў пракуратуру для распачынання крымінальнай справы, а да месца пражывання ўладальніка камп'ютара накіраваць следча-аператыўную групу для затрымання і канфіскацыі тэхнікі. 

«Правільна складзены тэкст пра абмежаваны час, следча-аператыўную групу, пракуратуру і затрыманне меў эфект — спалоханыя людзі пераводзілі грошы. Нумары «МТС» і life:) былі зарэгістраваныя на падстаўных асоб, далей грошы пераводзілі на іншы нумар», — расказаў Раманенка. 

Паводле яго слоў, пасля аплаты штрафу зламыснікі абяцалі «зняць абвінавачанні», а камп'ютар аўтаматычна разблакаваць. Аднак перавод грошай нічога не мяняў. Закрыць акно стандартным «крыжыкам» не атрымлівалася. Браўзар закрываўся толькі праз дыспетчар задач. Але пры яго паўторным запуску старонка са шкоднай праграмай адкрывалася зноў. Толькі пасля гэтага пацярпелыя звярталіся ў міліцыю. 

Паводле слоў Раманенкі, устаноўлена больш за 130 пацярпелых, якія заплацілі грошы махлярам. «А наогул нам паступае інфармацыя, што зваротаў было толькі на тэрыторыі Магілёўскі вобласці прыкладна 2.000», — адзначыў ён, паведаміўшы, што інфармацыя пра такія махлярскія звароты паступае і з Гомельскай вобласці. 

Раман Раманенка расказаў, што расіянка была затрыманая ў Магілёве ў канцы кастрычніка. Яна ўжо ўзятая пад варту і ёй выстаўленае абвінавачанне ў крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, учыненым у буйным памеры, а таксама ў распрацоўцы і распаўсюджванні шкодных праграм. На тэрыторыі Расіі знаходзяцца яе саўдзельнікі, адзначыў супрацоўнік УУС.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць