Усяго патроху11

Беларусы для наведвання Камбоджы могуць адкрыць электронную візу

Пры гэтым магчымасць адкрыць візу ў пасольствах, консульскіх установах або на граніцы краіны захоўваецца, паведамілі ў дэпартаменце па турызме Мінспорту і турызму са спасылкай на інфармацыю МЗС Беларусі.

Для афармлення электроннай візы спатрэбіцца запоўненая электронная анкета і лічбавае фота. Пашпарт павінен быць сапраўдным не менш як 6 месяцаў пасля ўезду, пры перасячэнні граніцы могуць быць запытаны білеты для выезду з Камбоджы. Электронная віза сапраўдна 3 месяцы, у краіне можна будзе знаходзіцца 30 дзён. Кошт — $30 (дзецям меншым за 12 гадоў - бясплатна) плюс $7 за апрацоўку дакументаў, аплачваецца праз сайт (магчымы банкаўскія камісіі). Аформіць электронную візу абяцаюць за тры рабочыя дні, яе можна выкарыстоўваць для ўезду праз любы міжнародны аэрапорт і некаторыя наземныя пагранпераходы.

Пры атрыманні візы на граніцы трэба мець з сабой запоўненую візавую анкету, фота пашпартнага памеру, пашпарт, які сапраўдны на працягу 6 месяцаў і мае старонку для ўклейвання візы. Могуць быць запытаны білеты для выезду з Камбоджы. Аднаразовая турыстычная віза будзе каштаваць $30 (дзецям меншым за 12 гадоў — бясплатна), аплачваецца толькі ў доларах. Пры афармленні візы на граніцы магчыма доўгае чаканне ў чарзе.

Камбоджа прываблівае турыстаў, якія аддаюць перавагу экскурсійнаму, актыўнаму адпачынку, дайвінгу і снорклінгу (від падводнага плавання), а таксама камбінаваным турам. У прыватнасці, тураператары прапануюць туры В'етнам — Камбоджа, Тайланд — Лаос — Камбоджа і іншыя. Кошт тураў у Камбоджу павялічваецца ў «высокі» сезон — з верасня па сакавік. Пакуль турызм у Камбоджы знаходзіцца ў стадыі развіцця, краіна прываблівае цэнамі на харчаванне, пражыванне і трансферы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць