Эканоміка33

Дэкрэтам № 8 змененыя ўмовы інвестыцыйнай дзейнасці

Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада выдаў дэкрэт № 8, які выкладае ў новай рэдакцыі дэкрэт ад 6 жніўня 2009 года № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

Дэкрэт прадугледжвае новаўвядзенні, якія раней не былі вызначаныя інвестыцыйным заканадаўствам, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Інвестыцыйныя дагаворы будуць заключацца «толькі ў дачыненні да прыярытэтных сектараў эканомікі, вызначаных урадам».

Зменены парадак выдзялення зямельных участкаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. У прыватнасці, без аўкцыёна яны будуць выдзяляцца толькі «з пераліку ўчасткаў, прызначаных для наступнага выдзялення інвестарам, арганізацыям для будаўніцтва аб'ектаў, прадугледжаных заключанымі інвестыцыйнымі дагаворамі».

Прадугледжаная працэдура конкурснага адбору інвестара пры наяўнасці двух і больш інвестараў, якія прэтэндуюць на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта на адным і тым жа зямельным участку. Гэта дазволіць «забяспечыць аптымальнае і максімальна эфектыўнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў».

Дэкрэтам вызначаны шэраг дадатковых ільгот і прэферэнцый для інвестара. У іх ліку права на вызваленне ад уплаты няўстойкі (штрафаў, пені) за парушэнне ўмоў інвестыцыйнага дагавора, а таксама на даванне растэрміноўкі (адтэрміноўкі) уплаты гэтых плацяжоў з улікам ступені гатоўнасці аб'екта, прадугледжанага інвестыцыйным дагаворам, і аб'ёму ўкладзеных інвестыцый.

Прадугледжаныя шэраг ільгот і прэферэнцый для падрадчыка, распрацоўшчыка праектнай дакументацыі, вызначаных інвестарам. У прыватнасці, яны вызваляюцца ад уплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу (працяг тэрміну дзеяння) дазволаў на прыцягненне замежнай рабочай сілы, спецыяльных дазволаў на права занятку працоўнай дзейнасцю ў краіне. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыцягваюцца для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, вызваляюцца ад уплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу (працяг тэрміну дзеяння) дазволаў на часовае пражыванне ў Беларусі.

«Асаблівая ўвага» ў дэкрэце нададзеная пытанням кампенсацыі інвестарам ільгот, прэферэнцый у выпадку невыканання, неналежнага выканання ўмоў інвестыцыйнага дагавора, магчымасці вызвалення, растэрміноўкі (адтэрміноўкі) уплаты няўстойкі (штрафу, пені) за парушэнне інвестарам умоў інвестыцыйнага дагавора.

Апрача таго, прадугледжваецца, што да інвестара не могуць быць выстаўленыя патрабаванні аб кампенсацыі сумы льгот, прэферэнцый і аб уплаце няўстойкі (штрафу, пені) у выпадку парушэння тэрмінаў і іншых умоў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў сувязі з незаконнымі дзеяннямі (бяздзеяннем) службовых асоб дзяржаўнага органа ці выканкама, якія заключылі інвестыцыйны дагавор, іншага дзяржаўнага органа (арганізацыі) пры адсутнасці віны інвестара і (або) арганізацыі.

Пры распрацоўцы праекта дэкрэта быў прааналізаваны вопыт рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па заключаных з Беларуссю інвестдагаворах, узятыя пад увагу прапановы, накіраваныя зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, інвестарамі, бізнес-супольнасцю, сцвярджаецца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

Выданне дэкрэта «абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення парадку заключэння, змянення, спынення інвестыцыйных дагавораў з Беларуссю, механізму давання інвестарам ільгот, прэферэнцый, удакладнення іх пераліку, а таксама мер адказнасці інвестара пры парушэнні ўмоў інвестыцыйнага дагавора».

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?2

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?2

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць