Свет4646

«Адкажам тэрарыстам» — Ангела Меркель пра трагедыю ў Парыжы

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель звярнулася да жыхароў Францыі. Мы публікуем тэкст яе выступу.

Фота з інстаграма бундэсканцлеркі.

Спадарства, мы перажылі страшную ноч, якую даўно не перажывалі ў Еўропе. Людзі ў Парыжы перажылі кашмар гвалту, тэрору і страху. Я хачу звярнуцца да французаў.

Мы, вашы нямецкія сябры, спачуваем вам, мы плачам разам з вамі. І мы будзем змагацца разам з вамі супраць усіх тых, хто здзейсніў гэту страшную рэч. Тое, што здарылася — напад на свабоду, і гэта тычыцца не толькі Парыжа.

Гэта закранула нас усіх. Мы атрымалі выклік. Нам трэба адказаць на гэта ўсім разам.

У першую чаргу гэта павінны зрабіць службы бяспекі. Нямецкі ўрад працуе з французскімі калегамі. Мы гатовыя ва ўсім дапамагчы вам. Мы зробім усё, каб злавіць удзельнікаў і датычных да тэрактаў. Мы будзем разам змагацца з тэрарыстамі.

Мы, як грамадзяне, павінны дакладна адказаць на атакі. Мы павінны жыць з чалавечнасцю, з любоўю да бліжняга, з радасцю быць разам. Мы верым у права кожнага асобнага чалавека шукаць сваё асабістае шчасце, у права жыць з павагай да іншага, у талерантнасць. Мы ведаем, што наша свабоднае жыццё мацнейшае, чым любы тэрор.

Давайце адкажам тэрарыстам. Мы зробім гэта ўпэўнена, усведамляючы нашы каштоўнасці. І ўмацаваць гэтыя каштоўнасці ва ўсёй Еўропе. Зараз гэта трэба зрабіць мацней, чым калі-кольвек.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу8

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе4

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

Новы сплаў металу змяняе форму крыла самалёта ў палёце2

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу8

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць