Эканоміка22

Нацбанк абяцае банкам дапамагчы ліквіднасцю ў выпадку адтоку ўкладаў

Нацыянальны банк абяцае дапамагчы ліквіднасцю банкам, якія сутыкнуцца з адтокам укладаў пасля набыцця моцы дэкрэтам прэзідэнта № 7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)». Такое абяцанне рэгулятар даў на мінулым тыдні падчас нарады ў Нацбанку з удзелам камерцыйных банкаў.

Банкам было рэкамендавана аддаваць дэпазіты без ваганняў па патрабаванні кліентаў, паведаміў эксперт, знаёмы з вынікамі нарады. «Пры гэтым рэгулятар рэкамендаваў максімальна хутка вывесці на рынак безадзыўныя ўклады. Таксама Нацбанк давёў да банкаў рэкамендацыю зніжаць стаўкі па адзыўных дэпазітах, і банкі ўжо гэта зрабілі», — сказала крыніца. 

Дэкрэт № 7, які набыў моц 12 лістапада, уводзіць два новыя віды ўкладаў — адзыўныя (яны прадугледжваюць датэрміновае зняцце ўкладу) і безадзыўныя, якія прадугледжваюць, што грашовыя сродкі знаходзяцца ў банку ўвесь перыяд размяшчэння тэрміновага дэпазіту. 

У той жа дзень на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны заявіў, што Нацбанк дапускае адток банкаўскіх укладаў на першым этапе дзеяння дэкрэта. «Безумоўна, любое новаўвядзенне на фінансавым рынку заўсёды ўспрымаецца крытычна. Хутчэй за ўсё, на першым этапе пэўная частка людзей уклады будзе забіраць», — сказаў ён. 

Амаль усе вядучыя банкі аб'явілі на мінулым тыдні аб вывадзе на рынак новых банкаўскіх прадуктаў (безадзыўныя і адзыўныя дэпазіты). 

Банкіры пакуль не могуць сказаць, якія ўклады будуць карыстацца попытам, а якія не.

«Зараз банкі ў стане ўваходу на новы невядомы раней маркетынгавым службам рынак укладаў», — зазначыў у размове з карэспандэнтам БелаПАН топ-менеджар аднаго з банкаў.

На думку банкіраў, дэпазітныя прадукты, якія будуць выбіраць укладчыкі, будуць залежаць ад дыферэнцыяцыі ставак па іх. Нацбанк, нагадаем, анансаваў, што стаўкі па адзыўных укладах могуць скласціся ў калідоры 20-25%, па безадзыўных — у раёне 25-30%.

«Калі банкі ўстановяць па безадзыўным укладзе стаўку 26% гадавых, а па адзыўных 25%, то 1 працэнтны пункт наўрад ці стане той каштоўнасцю для ўкладчыкаў, каб пазбавіцца права датэрміновага зняцця дэпазіту», — мяркуе эксперт. 

Банкіры таксама мяркуюць, што калі Нацбанк прымусіць банкі мець у дэпазітным партфелі больш безадзыўных укладаў, чым адзыўных, удзельнікі рынку стануць устанаўліваць значны спрэд (розніца паміж цаной куплі і цаной продажу) паміж стаўкамі па адзыўных і безадзыўных укладах.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала13

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў12

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў1

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»12

Былы кіраўнік «Фольксвагена» заклікаў і радыкальна рэфармаваць Германію, і замяніць ЕС на саюз іншага тыпу19

Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала13

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць