Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сказаў, што пакуль не знайшоў чалавека, які змог бы з часам змяніць яго на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Пра гэта ён заявіў на пашыраным пасяджэнні ўрада ў Астане, піша «Казахстанская правда».
«Калі пачнеш шукаць замену, вакол усё патаптана, — жартам сказаў ён. - Нікога няма, адзін я. У вас іншых няма, таму трымайцеся за мяне», — адзначыў Назарбаеў. «Наступны горш будзе яшчэ», - дадаў ён
Цікава, што пазней гэта навіна была знята з сайта выдання.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Каментары