Спорт3838

Польскія заўзятары напалі на беларускіх падчас хакейнага матча ў Францыі ФОТАФАКТ

У другім перыядзе матча кантынентальнага Кантынентальнага Кубка паміж салігорскім «Шахцёрам» і польскім «Тыхы», што прайшоў у французскім Руане, адбылося сур'ёзнае здарэнне.

«18 беларускіх заўзятараў падтрымлівалі каманду. Двое польскіх правакатараў падышлі да беларускага сектару і сталі абражаць беларусаў і распускаць рукі, пасля чаго завязалася бойка. З польскага сектара адразу вылучылася каля 50 фанатаў, многія з якіх хавалі твары маскамі. За беларусаў заступіліся французскія заўзятары, і толькі потым у справу ўмяшалася ахова, якая не дала разгарэцца поўнамаштабнай бойцы і адціснула польскіх фанатаў назад на іх сектар.

З-за гэтага здарэння нават быў перапынены сам матч. Пасля гульні паліцыя спачатку вывела ўсіх польскіх фанатаў з арэны, а затым праводзіла беларусаў у гатэль. З беларускіх заўзятараў ніхто сур'ёзна не пацярпеў. А вось пра двух польскіх правакатараў гэтага сказаць нельга», — паведаміў адзін з заўзятараў.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць