Грамадства

У Гомелі прэзентавалі праект Еўрасаюза MOST

1 снежня ў Гомелі прайшла прэзентацыя праекта Еўрасаюза MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts/ Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў). Праект накіраваны на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі з мэтай абмену перадавым вопытам і паляпшэння паразумення.

MOST дае магчымасць наведваць ЕС для ўстанаўлення і паглыблення прафесійных кантактаў. Праект разлічаны на 1.500 удзельнікаў з Беларусі і будзе рэалізаваны да 2017 года. Яго кошт — амаль 5 мільёнаў еўра.

Ключавымі сектарамі праекта MOST з'яўляюцца культура, адукацыя і моладзь, навука і тэхналогіі, а яго мэтавымі краінамі — члены Еўрапейскага саюза. Удзельнікамі праекта аплачваюцца ўсе расходы, звязаныя з рэалізацыяй паездкі: транспарт, пражыванне, харчаванне, віза, страхоўка і г.д.

Заяўкі ацэньваюцца групамі экспертаў, пры гэтым канчатковае рашэнне прымаецца Кіруючым камітэтам.

Праект MOST ажыццяўляецца кансорцыумам, у склад якога ўваходзяць Інстытут імя Гётэ ў Мінску (галоўны партнёр) і Брытанскі Савет.

На яго прэзентацыю ў Гомель прыбылі кіраўнік праекта Франк Бауман, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску і кіраўнік праекта Клаус Баер.

Паводле слоў Клауса Баера, гэты праект па-сапраўднаму з'яўляецца мостам паміж Беларуссю і ЕС; унікальнасць яго ў тым, што заяўку можа падаць кожны, хто дасягнуў 18 гадоў. Каб вызначыць, чыю заяўку варта падтрымаць, створаны групы экспертаў як у Беларусі, так і ў прымаючых краінах ЕС. Перадусім праект накіраваны на падтрыманне прафесійных кантактаў паміж Беларуссю і ЕС.

Ахвотным удзельнічаць у праекце Клаус Баер рэкамендаваў планаваць групавыя паездкі, да аднаго тыдня. Хоць праект і прадугледжвае паездкі да чатырох тыдняў, але па эканамічных прычынах можна арганізаваць толькі 50—80 такіх паездак. «Галоўнае, каб гэта былі прафесійныя кантакты — пасяджэнні, кірмашы, канферэнцыі. Калі заяўку ўхваляць — мы акажам арганізацыйную і фінансавую дапамогу. Калі вы зможаце дакладна апісаць мэты, характарыстыкі вашага магчымага партнёрства ў краінах ЕС, то не выключана, што мы дапаможам вам знайсці партнёра», — падкрэсліў кіраўнік праекта.

MOST не патрабуе ведаў замежнай мовы, аднак не можа забяспечыць групы перакладчыкамі. Таму прыезджыя павінны самі паклапаціцца аб тым, як яны будуць кантактаваць за мяжой.

На апрацоўку заяўкі патрэбна прыкладна тры месяцы. Некаторыя візавыя цэнтры згадзіліся бясплатна рабіць візы для ўдзельнікаў праекта MOST, іншыя консульствы не могуць сабе гэта дазволіць, і за візу будзе плаціць арганізатар праекта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд17

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Усе навіны →
Усе навіны

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

Граўцоў купіў «Экономическую газету»

Прадпрымальніка з Мінска адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба3

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд17

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць