Спорт44

Паўлічэнка ня ўздымецца на пік Балівара

28 сакавіка зь Менска ў Каракас адправіцца экспэдыцыя спэцназаўцаў, якая зьдзейсьніць узыходжаньне на найвышэйшую гару гэтай краіны ‑‑ пік Балівара. Са складу экспэдыцыі выкрасьлена імя вялікага сябры беларускай апазыцыі Дзьмітрыя Паўлічэнкі.

28 сакавіка зь Менска ў Каракас адправіцца экспэдыцыя, якая сумесна з вэнэсуэльскімі альпіністамі зьдзейсьніць узыходжаньне на найвышэйшую гару гэтай краіны ‑‑ пік Балівара.

Дэвіз экспэдыцыі — «Спэцназы сяброўскіх краін у барацьбе зь міжнародным тэрорам». У складзе беларускай каманды, апроч вядомых і дасьведчаных альпіністаў, будуць таксама прадстаўнікі БФСТ «Дынама», унутраных войскаў МУС, КДБ, Cлужбы бясьпекі, cпэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня.

Павінен быў узьняцца на пік Балівара і вялікі сябра беларускай апазыцыі Дзьмітры Паўлічэнка. Прынамсі, ягонае прозьвішча было ў першапачатковым сьпісе, але потым зь нейкай прычыны Паўлічэнку выкрасьлілі. Магчыма, у найбліжэйшы час ён будзе больш патрэбны на радзіме.

Экспэдыцыя прымеркавана да 85‑годзьдзя «Дынама» і будзе доўжыцца 20 дзён. За гэты час беларусы правядуць некалькі трэніровак з вэнэсуэльскімі альпіністамі, а потым пачнуць узыходжаньне на пік Балівара, вышыня якога складае 5 007 мэтраў над узроўнем мора.

Беларускія навіны

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так10

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы1

Памёр Валерый Сацукевіч

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь4

Дураў праз абвал кошту Telegram страціў дзве траціны свайго багацця10

У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі2

Цяпер будуць адключаць пракат самакатаў падчас дрэннага надвор’я1

«Якія вы ўсе смярдзючыя, агідныя, апранаецеся быццам на памыйцы»: прыгажуня з Растова раскрытыкавала беларусак46

У Чарнаўцах падчас ускрыцця цела вайскоўца, перададзенага ў рамках абмену з РФ, выявілі гранату2

У Мінску здаецца кватэра ў стылі англійскага паба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так10

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць