Эканоміка22

Кітайцы пабудуюць новы інтэрнат для БНТУ

Кітайская Народная Рэспубліка выдзеліла 40 млн даляраў на будаўніцтва студэнцкага інтэрната для Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Як сказаў намеснік міністра адукацыі Сяргей Руды, інтэрнат будзе пабудаваны ў студэнцкай вёсцы ў межах праспекта Дзяржынскага, вуліцы Сямашкі і вуліцы Чурлёніса. Будаўніцтва плануецца завяршыць да 1 студзеня 2018 года. Узводзіць будынак будзе «25-я кампанія кітайскай Карпарацыі па чыгуначным будаўніцтве». 

Інтэрнат разлічаны на 1.032 месца. Плануецца, што ў ім будуць пражываць студэнты з Кітая і Беларусі, якія вучацца ў БНТУ. На першым паверсе інтэрната прадугледжваецца адкрыць аб'екты грамадскага харчавання, амбулаторыі, адміністрацыйнага памяшкання, памяшкання для культурна-масавых мерапрыемстваў і бытавога абслугоўвання, фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры.

Паводле звестак Мінадукацыі, у студэнцкай вёсцы жывуць больш як 7 тысяч студэнтаў розных ВНУ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць