Музыка

«Маленне за Беларусь» — шыкоўны альбом на вершы Барадуліна 

Колішні ўдзельнік ансамблю «Песьняры» і гурту Rouble Zone Аляксандр Віслаўскі прэзентуе на Tuzin.fm альбом на вершы Рыгора Барадуліна, які запісаў ягоны новы праект Studio Neman.

Альбом «Маленьне за Беларусь» з тых, які ня мае тэрміна даўніны. Ён мог быць запісаны, скажам на пачатку 80-х, мог прагучаць у 90-х, а насамрэч выйшаў толькі што. Яго можна назваць старамодным і гэтае вызначэньне будзе пахвальбою. Як выпадкова ўключыць які-небудзь трэк, то можна падумаць, што гэта адна зь невядомых праграмаў мулявінскіх «Песьняроў». Пры ўсім тым асабістым, што ўкладалі аўтары гэтага альбому, не пакідае адчуваньне, што праектавалі яго Мулявін ды Барадулін. Сустрэліся, зрабілі па сотачцы, пагаманілі, павыбіралі вершы ды вырашылі зрабіць сумесную праграму – магутную, маштабную, кранальную з песьнямі-развагамі над тым, што ёсьць Беларусь і як яе жыхарам захаваць сваю краіну і сябе ў ёй.

Насамрэч, гэтая праграма паўстала ў выніку супрацы выдатнага музыкі, кампазытара і аранжыроўшчыка Аляксандра Віслаўскага з выканаўцам і паэтам Алесем Камоцкім. Аляксандар пяць год таму ўдзельнічаў у запісе альбому «Вяровіца», аранжаваў песьні Алеся на вершы Рыгора Барадуліна. Музыка дужа прасякнуўся ягонай паэзіяй і ў яго паўсталі задумы ўласных песень. Рэалізаваў ён іх толькі летась. Першай з напісаных песень стала «Ерусалім».

«Я яе напісаў адразу ж, як вярнуўся з пахаваньня дзядзькі Рыгора, – кажа Аляксандар Віслаўскі. –Прыехаў, стаў за клявішы і так нарадзілася яе мэлёдыя, са слязьмі на вачох. Я думаў толькі пра тое, чаму ж не запісаў гэты альбом пры яго жыцьці. Магчыма, намаганьне аддаць даніну павагі вялікаму паэту і майму сябру, можа пачуцьцё віны мяне тады і падштурхнулі зрабіць гэты значны творчы крок. Ня ведаю дакладнага адказу, але ў выніку таго ўнутранага абуджэньня я запісаў амаль дзьве гадзіны музыкі. Цяпер мы разам з музыкамі адабралі 10 мэлёдый, якія ўвайшлі ў альбом».

Адкрывае альбом «Маленьне за Беларусь» сам Рыгор Барадулін, які чытае «Ойча наш». Што найперш усхвалявала аўтараў гэтай працы ў ягонай паэзіі? «Перадусім патрыятызм, грамадзянская лірыка, Барадулін зьвяртаўся да гістарычнай памяці беларусаў, да нашага асаблівага мэнталітэту. Я думаю, што ў альбоме ёсьць адказы на галоўныя пытаньні – як заставацца беларусамі і захаваць сваю ідэнтычнасьць», – кажа спадар Віслаўскі.

Альбом атрымаўся сапраўды прыгожым і грунтоўным, зь лёгкім прысмакам арт-року і джаз-року. Без прэтэнзіі, але ў самую сутнасьць. А «песьняроўская» нотка тлумачыцца проста – аўтар музыкі прайшоў школу «Песьняроў»: ён пачынаў у моладзевай студыі ансамблю «Песьняры» (1985), а потым увайшоў у склад ВІА пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна ў якасьці клявішніка і бэк-вакаліста (1987-1991), у гэты час менавіта ён саліраваў у «Александрыне» і стаў першым выканаўцам «Слуцкіх ткачых». У 90-х Аляксандар працаваў у аркестры пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга і быў нават дарадцам прэзыдэнта па культуры, у сярэдзіне 90-х граў у складзе гурта «Рублёвая зона», а потым пераехаў на некаторы час у Польшчу, дзе працаваў у гурце «5th july». У 2004-2013 годзе выступаў у складзе адных зь «Песьняроў» (п/к Ігара Сьвечкіна).

Ствараць альбом «Маленьне за Беларусь» Аляксандру Віслаўскаму дапамагала прафэсійная каманда музыкаў, якія аб’ядналіся ў праект «Studio Nemаn». У лютым 2016-га музыкі зьбіраюцца зладзіць жывую прэзэнтацыю альбома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

У гістарычным цэнтры Магілёва паставілі скульптуру паўголага армрэслера5

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць