Грамадства22

У Мінск даставілі Бэтлеемскі агонь

Беларускія каталіцкія скаўты даставілі ў Менск Бэтлеемскі агонь, альбо Бэтлеемскае сьвятло міру.

Урачыстае ўнясеньне ў архікатэдру адбылося перад вечаровай імшой у 18.30. Пры ўваходзе рэліквію агню сустракаў мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, сьвятары і шматлікія вернікі. Пераймаючы з рук скаўтаў агонь міру, Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў за тое, што ахвяруючы часам і сіламі штогод дастаўляюць у Беларусь агонь з Бэтлеему, каб напярэдадні сьвята Божага нараджэньня наблізіць людзей да Хрыста. Бэтлеемскі агонь быў урачыста ўнесены ў катэдральны касьцёл ў поўнай цемры на знак сьвятла, які сваім нараджэньнем унёс у цемру сьвету сам Хрыстос.

Паводле шматгадовай традыцыі беларускія каталіцкія скаўты прынялі Бэтлеемскі агонь з рук сваіх польскіх паплечнікаў на беларуска-польскім памежным пераходзе Кузьніца. Затым сьвяты агонь быў дастаўлены ў Горадню, Менск, а затым будзе перададзены ў касьцёлы ўсёй Беларусі. Гэткім чынам Бэтлеемскі агонь кожны вернік зможа занесьці ў свой дом, каб мець на сваім сьвяточным стале ў сьвята Божага нараджэньня.

Бэтлеемскі агонь, альбо Бэтлеемскае сьвятло міру распачынае шлях у Гроце Нараджэньня Пана ў Бэтлееме, дзе гарыць вечны агонь. Ад яго штогод запальваецца адна маленькая сьвечка, полымя якой скаўты нясуць па ўсiм сьвеце. Штогод вандроўка Бэтлеемскага агню праходзіць пад пэўным дэвізам.

Дэвіз сёлетняга году — «Заўваж чалавека».

Пілігрымаваньне Бэтлеемскага сьвятла міру ўпершыню было арганізаванае ў 1986 годзе ў горадзе Лінц у Аўстрыі як частка дабрачынных імпрэзаў на Божае Нараджэньне. Тады акцыя мела назву «Сьвятло ў цемры». Пазьней апеку над гэтай акцыяй узялі аўстрыйскія скаўты.

Агонь траспартуецца ў Вену праз пасярэдніцтва авіяліній «Austrian Airlines». У Вене адбываецца экумэнічная ўрачыстасьць, падчас якой полымя перадаецца жыхарам горада і прадстаўнікам скаўтаў з многіх эўрапейскіх краін.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць