Надвор'е77

Стала вядома, калі нарэшце ў Беларусі наступіць зіма

У панядзелак у Мінску абяцаюць да 7 см снегу, а Новы год будзе са снегам і марозам, кажуць сіноптыкі. 

1.12.2014, фота Сяргея Зініна

З нядзелі, 27 снежня, надвор'е пачне паступова набываць зімовы характар, але да канца гэтага тыдня захаваецца цяпло.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу, 25 снежня, ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Днём месцамі па поўначы краіны ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 2°С, днём плюс 2—7°С.

У Мінску ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу каля 0°С, днём плюс 3—5°С.

У суботу ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па поўначы магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман і галалёд. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 4°С, днём плюс 2—7°С, па паўднёвым захадзе да плюс 9°С.

У Мінску ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу 0 - плюс 2°С, днём плюс 3—5°С.

«Пераломным момантам у змене надвор'я стане нядзеля, пры гэтым чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я», — адзначыў Рабаў.

На большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах моцныя ападкі. Месцамі галалёд, наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 3°С па поўначы да плюс 7°С па поўдні.

У Мінску ў нядзелю ападкі (мокры снег, дождж), часам моцныя ападкі. Тэмпература на працягу сутак плюс 1—3°С.

Як паведаміў спецыяліст, у пачатку наступнага тыдня яшчэ больш пахаладае.

У панядзелак месцамі, пераважна па паўднёвай палове, кароткачасовыя ападкі з перавагай снегу, мокрага снегу. У асобных раёнах галалёд. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 5°С, ноччу пры праясненнях да мінус 9°С, у паўднёва-заходніх раёнах ноччу і днём плюс 1—3°С.

«Бліжэй да Новага года запануе скандынаўскі антыцыклон, надвор'е здабудзе звычайны зімовы характар», — адзначыў Рабаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе будаўнічы кран упаў на пасажырскі цягнік. Загінулі прынамсі 22 чалавекі

Названыя самыя пераацэненыя славутасці Еўропы12

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА66

Ва Украіне антыкарупцыйныя органы прыйшлі з ператрусамі ў офіс партыі Юліі Цімашэнка8

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць