Валютныя паступленні ў студзені—лістападзе склалі 30,16 млрд. долараў і знізіліся амаль на 9,6 млрд. долараў у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года. Пра гэта сведчаць аператыўныя звесткі Нацыянальнага банка.
У працэнтным выражэнні валютныя паступленні Беларусі ў студзені—лістападзе скараціліся амаль на чвэрць у параўнанні з 11 месяцамі мінулага года.
Зніжэнне валютнай выручкі абумоўленае падзеннем паступленняў ад экспарту тавараў. За студзень—лістапад выручка ад экспарту тавараў склала 24 млрд. долараў, што на 8 млрд. долараў (на 25,1%) менш у параўнанні з гэткім жа перыядам 2014 года.
Валютныя паступленні ад экспарту паслуг у студзені—лістападзе склалі 5,46 млрд. долараў і знізіліся на 1 млрд. долараў (на 15,3%).
Значнае скарачэнне экспартнай выручкі Беларусі эканамісты тлумачаць зніжэннем попыту ў Расіі на тавары беларускай вытворчасці. За 11 месяцаў валютныя паступленні з Расіі склалі 11,66 млрд. долараў — гэта на 4,9 млрд. долараў (на 29,5%) менш за аналагічны паказчык 2014 года.
Выручка ад унутранага гандлю за валюту ў студзені—лістападзе склала 121,7 млн. долараў, знізіўшыся ў 4,5 разу. Рэзкае скарачэнне гэтага паказчыка аналітыкі тлумачаць палітыкай Нацбанка па дэдаларызацыі эканомікі.
Вясной гэтага года рэгулятар забараніў выкарыстанне разлікаў у замежнай валюце за турыстычныя і страхавыя паслугі. Адначасова з гэтым была ўстаноўленая забарона на разлікі за паліва на аўтазаправачных станцыях у СКВ.
У верасні Нацбанк прыняў новыя меры па дэдаларызацыі разлікаў. Згодна з пастановай № 515, якая набыла моц 16 верасня, было забаронена выкарыстоўваць замежную валюту пры ажыццяўленні разлікаў паміж юрыдычнымі асобамі — рэзідэнтамі з удзелам рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон і пры ажыццяўленні разлікаў па асобных відах дагавораў страхавання.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары