Улада

Сваякі беларускіх пустэльнікаў рыхтуюць дом да іх вяртаньня

Навіна з Расеі даляцела ўжо да вёскі Глінянкі Кобрынскага раёну. У хату ўцекачоў‑вернікаў зьбіраюцца сваякі. З Баранавічаў прыехала спадарыня Галіна — родная сястра Аляксандра Вабішчэвіча. Паўгода таму ён зьехаў у Расею разам з жонкай Інай і двума дзецьмі — Валянцінай (12 гадоў) і Алёнкай, якой тады было ўсяго 1 год і 4 месяцы.

2 красавіка апошнія з 14 пустэльнікаў пачалі пакідаць пячору‑схованку ля вёскі Нікольскае

Пензенскай вобласьці. Яшчэ ў першай палове дня ў пракуратуры Бекаўскага раёну карэспандэнту «Свабоды» паведамілі, што на паверхню выйшла жанчына зь дзьвюма дзяўчаткамі, меншай няма і двух гадоў.

Навіна з Расеі даляцела ўжо да вёскі Глінянкі

Кобрынскага раёну. У хату ўцекачоў‑вернікаў зьбіраюцца сваякі. З Баранавічаў прыехала спадарыня Галіна — родная сястра Аляксандра Вабішчэвіча. Паўгода таму ён зьехаў у Расею разам з жонкай Інай і двума дзецьмі — Валянцінай (12 гадоў) і Алёнкай, якой тады было ўсяго 1 год і 4 месяцы. Са спадарыняй Галінай размаўляем перадусім пра дзіця, якое бацькі трымалі ў падзямельлі 5 месяцаў:

«Каля мяне цяпер мая дачка, за якую Алёнка маладзейшая на паўтара месяца. Калі я бачу сваё дзіця і ўзгадваю, дзе знаходзіцца тое, то, вядома, вельмі хвалююся. Ведаеце, перад тым, як яны зьехалі, мы зьбіраліся ў гэтым доме. Вельмі іх угаворвалі, плакалі».

У Нікольскае на перамовы з пустэльнікамі быў запрошаны сьвятар Пензенскай япархіі айцец Гермаген. Вось чым тлумачыць станоўчы вынік ягонай місіі кіраўнік прэс‑службы ўраду Пензенскай вобласьці Антон Шырокаў:

«Справа ў тым, што айцец Гермаген традыцыйна лічыцца ў нас знаўцам Апакаліпсісу. Гэта тая біблейская кніга, якую пустэльнікі выбралі сабе за галоўную і якой кіруюцца ў сваіх дзеяньнях.

Таксама айцец Гермаген ведае статут пячорных манахаў і можа аргумэнтавана пераканаць нашых пустэльнікаў, што абраная імі форма схованкі — у прынцыпе не абавязковая. Гэта значыць, што жыцьцё на паверхні, па‑за пячорай, таксама дазваляе прытрымлівацца тых малітваў, посту і самаахвярнасьці, якія з пазыцый праваслаўных вернікаў цалкам дастатковыя для выратаваньня душы ў дзень Страшнага суду».

На пачатку лістапада 2007 году 35 чалавек (у тым ліку — чацьвёра дзяцей) схаваліся ў загадзя абсталяванай пячоры ў Бекаўскім раёне Пензенскай вобласьці. Пустэльнікі вырашылі заставацца там да траўня 2008 году, калі, на іх думку, павінен надысьці канец сьвету. Людзі пагражалі спаліць сябе, калі іх паспрабуюць пад прымусам дастаць з‑пад зямлі.

Мінула шмат месяцаў. Што цяпер кажуць родныя беларускіх пустэльнікаў? Меркаваньне Галіны Вабішчэвіч:

«Канечне, мы, як родныя, павінны атуліць іх клопатам і любоўю. Каб, калі яны вернуцца, далей удыхнулі тут жыцьцё. Бо калі дом без гаспадара, то ён развальваецца».

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй амбасады Беларусі ў Расеі, у падземным сховішчы ля расейскай вёскі Нікольскае знаходзіліся 10 грамадзянаў Беларусі, сярод іх двое дзяцей. Дарослыя лічаць сябе прыхільнікамі сэкты «Горні Ерусалім», якую ачольваў жыхар вёскі Нікольскае Пётар Кузьняцоў. Гэты прапаведнік у 2006—2007 гадах некалькі разоў наведваў рэгіёны Беларусі, адкуль пазьней выехалі і схаваліся ў пячоры ягоныя прыхільнікі‑пустэльнікі.

Паводле: Вячаслаў Кулік, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў11

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кучынскі: Частка Офіса Ціханоўскай будзе працаваць у Польшчы. Але дыпламатычная акрэдытацыя ў Літве захоўваецца5

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы18

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд5

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні18

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў11

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць