Грамадства2525

Лапці ды матрошкі… Як прадстаўляюць Беларусь на кірмашы ў Варшаве?

Піша Віктар Шукеловіч.

Для тых, хто яшчэ не прыдбаў святочных падарункаў, – цэлы россып вырабаў з натуральных матэрыялаў: драўляныя лялькі, свечкі з воску, ваўняныя кашалькі ды шкарпэткі, рознакаляровыя шкляныя цацкі ды гэтак далей. Побач каваль куе падковы, якія яшчэ цёплымі можна купіць «на шчасце».

Авечы сыр з гораў – «асцыпкі»

Сярод гандляроў ёсць і беларусы – маладзён і жанчына, якія прадстаўляюць праваслаўны манастыр святой Лізаветы ў Навінках пад Менскам. Іх крамку можна пазнаць па скарбонцы для ахвяраванняў з надпісам «Minsk, Belarus».

Беларусы стараюцца размаўляць па-польску, і ў жанчыны выходзіць даволі добра. Маладзёну ж не хапае польскіх словаў, таму ён часта звяртаецца да беларускай мовы: «чарга», «не хапае», «шмат»… Гэта, паводле яго, мае спрасціць камунікацыю з палякамі. Паміж сабою прадаўцы размаўляюць аднак па-расейску.

Відаць, што беларусы добра падрыхтаваліся да паездкі ў Польшчу – кожнаму пакупніку яны даюць улёткі з інфармацыяй на польскай мове пра манастыр святой Лізаветы ды з нумарам банкаўскага рахунку для грашовых ахвяраў.

На прылаўку ў прадстаўнікоў манастыра – матрошкі самых разнастайных памераў, лялькі ў какошніках ды драўляныя цацкі ў выглядзе цэркваў, якія вельмі нагадваюць царкву Васіля Блажэннага ў Маскве. Сярод тавараў, якія прадаюць беларусы, – хатнія тапкі, плеценыя з лазы ў выглядзе лапцяў, а таксама вышываныя фартушкі, аднак дарэмна шукаць на іх беларускія ўзоры, – на фартухах зноў матрошкі.

Пытаюся ў прадавачкі, ці ёсць у продажы беларускія іконы. «У нас усе іконы беларускія», – адказвае жанчына. Прыглядаюся бліжэй: ёсць абраз Тройцы Андрэя Рублёва, выява Маці Божай Казанскай… Цікаўлюся, а ці ёсць абраз Маці Божай Жыровіцкай, якую ўшаноўваюць праваслаўныя беларусы. Гандлярка паціскае плячыма: «Ёсць ікона і Жыровіцкай, недзе была, але трэба шукаць. Цяпер не знайду».

Няўжо ў Беларусі няма ніякіх рэгіянальных прадуктаў, каларытных вырабаў народных майстроў, якія можна было б прывезці ды паказаць у Варшаве? Атрымліваецца, што пакуль з Менску за заходнюю мяжу вязуць прадаваць «русский мир» з матрошкамі, лапцямі ды какошнікамі. Добра, што пакуль гэта толькі цацкі. Аднак, калі прадаюць, значыць ёсць і попыт?

Каментары25

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з Мадура і яго жонкай прызямліўся ў Нью-Ёрку. Мадура вялі з мехам на галаве7

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць